12 ліпеня 2012 г. у 12.00 адбудзеца круглы стол на тэму «Фестываль «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры і этнавыхавання» (па выніках VII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» 21-24.06 г.п. Акцябрскі)
Удзел прымаюць:
СТРУЖЭЦКІ Тадэуш Іванавіч – намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, сустаршыня аргкамітэта Рэспубліканскага фэстывалю «Берагіня»;
ШЧАСНЫ Уладзімір Рыгоравіч – старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;
ГІЛЕП Уладзімір Аляксандравіч – старшыня Беларускага фонду культуры;
КАЛАЦЭЙ Вячаслаў Віктаравіч – загадчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», дацэнт, кандыдат культуралогіі, старшыня савета экспертаў фестывалю;
ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч – доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»;
РАГУЛЯ Аляксей Уладзіміравіч – кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»;
ВАРФАЛАМЕЕВА Тамара Барысаўна – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, сябра Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства;
ДУДЧАНКА Мікалай Рыгоравіч – балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь , кіраўнік групы экспертаў па харэаграфіі;
ПІСКУН Юрый Аляксандравіч – дацэнт кафедры касцюма і тэкстылю ДУА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», кіраўнік групы экспертаў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве;
ШЭЙКА Любоў Сяргееўна – навуковы супрацоўнік ДУК «Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна»;
БЕРАЗОЎСКАЯ Святлана Анатольеўна – начальнік аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама Гомельскай вобласці;
ЕЎДАКІМОВІЧ Наталля Анатольеўна – дырэктар ДУА «Пратасевіцкая дзіцячая школа мастацтваў Асіповіцкага раёна»;
КОЗЕНКА Мікалай Аляксеевіч – навуковы і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»;
СІВЕЦ Таццяна Мікалаеўна – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»;
ВЕСЯЛУХА Марына Міхайлаўна – рэдактар аддзела газеты «Літаратура і мастацтва», аспірантка Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі.
Акрэдытацыя па тэл.: 287-16-28, 292-35-91.