Устав

Зарэгістравана
Міністэрствам юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
11 лютага 1991 года
Прыняты VIII з’ездам 18 кастрычніка 1990 года
Перарэгістравана
Міністэрствам юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
31 мая 1995 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 0327
Прыняты ў новай рэдакцыі Радай 21 лютага 1995 года
Змяненні і дапаўненні ў Статуце
зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
02.11.2007
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 01935
23 жніўня 2007 года
Перарэгістравана
Міністэрствам юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
21 ліпеня 2011 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 168
Прыняты ў новай рэдакцыі Праўленнем 26 чэрвеня 2011 года
Змяненні і дапаўненні ў Статуце
зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
17 лістапада 2015 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 194
Дапаўненні і змяненні ўнесены XIII з’ездам 27 верасня 2015 года

СТАТУТ ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ “БЕЛАРУСКІ САЮЗ ЖУРНАЛІСТАЎ”

Мінск 2011

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз журналістаў» (далей — ГА «БСЖ») – творчая, прафесіянальная, незалежная ад палітычных партый грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі.

1.2. ГА «БСЖ» ствараецца і дзейнічае на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці.

1.3. Назва ГА «БСЖ»:

поўная на рускай мове – Общественное объединение «Белорусский союз журналистов»;

поўная на беларускай мове – Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз журналістаў»;

скарочаная на рускай мове – ОО «Белорусский союз журналистов»;

скарочаная на беларускай мове – ГА «Беларускі саюз журналістаў».

1.4. ГА «БСЖ» лічыцца створаным з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі. Яно з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае ўласную маёмасць, самастойны баланс, круглую пячатку і штамп са сваёй назвай, можа мець сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, разліковыя рахункі ва ўстановах банкаў, у тым ліку валютныя. ГА «БСЖ» ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, набывае і здзяйсняе свае маёмасныя і немаёмасныя правы, выконвае абавязкі, з’яўляецца ісцом і адказчыкам у судзе.

1.5. ГА «БСЖ» ажыццяўляе сваю дзейнасць ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і на падставе дадзенага статута.

1.6. ГА «БСЖ» можа ўдзельнічаць у стварэнні на тэрыторыі замежных дзяржаў міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў, устапаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, саюзы, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў. ГА «БСЖ» можа падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнародным дагаварам Рэспублікі Беларусь.

1.7.  ГА «БСЖ» можа самастойна ва ўстаноўленым парадку ствараць камерцыйныя арганізацыі (прадпрыемствы, таварыствы), адасобленыя структурныя падраздзяленні, філіялы з правам адкрыцця ў іх адпаведных рахункаў у банках.

1.8. ГА «БСЖ» мае статус рэспубліканскага грамадскага абъяднання, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

1.9. ГА «БСЖ» можа ўзаемадзейнічаць па статутных пытаннях з іншымі юрыдычнымі асобамі і дзяржаўнымі органамі.

1.10. Справаводства ў ГА «БСЖ» вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Дакументацыя, якую вызначае заканадаўства, у абавязковым парадку здаецца ў адпаведную ўстанову дзяржаўнага архіву.

1.11. ГА «БСЖ» публікуе звесткі аб сваёй рэгістрацыі, рэарганізацыі або ліквідацыі ў газеце «Рэспубліка».

1.12. Юрыдычны адрас ГА «БСЖ»: Рэспубліка Беларусь, 220013, Мінск, вул. Сурганава, 48А.

2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ І МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГА «БСЖ»

2.1. Мэты дзейнасці ГА «БСЖ»:

– усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу;

– актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыяніравання беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў;

– садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.

2.2. Задачы ГА «БСЖ»:

– абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ», іх інтэлектуальнай уласнасці;

– аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;

– клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;

– аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт;

– развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама іх разнастайных форм творчай дзейнасці.

2.3. Прадметам дзейнасці ГА «БСЖ» з’яўляецца практычная праца па рашэнню статутных задач дзеля дасягнення статутных мэтаў ГА «БСЖ».

ГА «БСЖ» можа ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі пастолькі, паколькі яна неабходна для іх статутных мэт, дзеля якіх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і адказвае прадмету дзейнасці грамадскага саюза. Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца грамадскім саюзам толькі шляхам утварэння камерцыйных організацый і (ці) удзелу ў іх.

Грамадскі саюз можа мець іншыя правы, прадугледжаныя дадзеным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

2.4. Метады дзейнасці ГА «БСЖ»:

– удзел у сусветным журналісцкім руху;

–правядзенне журналісцкіх форумаў і фестываляў;

– арганізацыя і правядзенне творчых конкурсаў на лепшыя журналісцкія работы;

– павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў за кошт творчых семінараў і іншых падобных мерапрыемстваў;

– інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць, накіраваная на рашэнне статутных задач, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

– выкарыстанне іншых метадаў дзеля рашэння статутных задач у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

3. ЧЛЕНСТВА. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ ГА «БСЖ»

3.1. Членамі ГА «БСЖ» могуць быць фізічныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, што пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – прафесійныя работнікі, асноўным родам заняткаў якіх з’яўляецца творчая дзейнасць у сродках масавай інфармацыі і якія прызнаюць статут ГА «БСЖ», а таксама прымаюць непасрэдны ўдзел у жыцці пярвічнай арганізацыі, матэрыяльна падтрымліваюць ГА «БСЖ».

У індывідуальным парадку вырашаецца пытанне аб членстве асоб, што на момант уступлення ў ГА «БСЖ» працуюць у выданнях як пазаштатныя работнікі, а таксама асоб, якія, не з’яўляючыся журналістамі, ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё інфраструктуры журналістыкі.

3.2. Журналіст, які ўступае ў БСЖ, павінен мець стаж творчай дзейнасці не менш як два гады, падаць асабістую заяву, рэкамендацыі двух членаў БСЖ са стажам у арганізацыі не менш як два гады. Заява аб прыёме разглядаецца ў індывідуальным парадку пярвічнай журналісцкай арганізацыяй на працягу месяца з дня яе падачы. Рашэнне пярвічнай арганізацыі аб прыёме зацвярджае сакратарыят абласной журналісцкай арганізацыі, а потым Сакратарыят ГА “БСЖ”.

3.3. Члены ГА «БСЖ» маюць права:

– выбіраць і быць абранымі ва ўсе органы ГА «БСЖ» і яго аргструктур;

– удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў, што разглядаюцца на сходах членаў ГА «БСЖ», уносіць прапановы, адкрыта выказваць і абараняць свае погляды і меркаванні;

– атрымліваць ад ГА «БСЖ» творчую і прававую дапамогу пры выкананні сваёй прафесійнай работы;

– удзельнічаць у творчых конкурсах, якія праводзяцца ўсімі аргструктурамі ГА «БСЖ»;

– карыстацца ўсімі відамі культурнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння і адпачынку, якія маюцца ў распараджэнні ГА «БСЖ»;

–     атрымліваць інфармацыю аб статутнай дзейнасці ГА «БСЖ».

3.4. Члены ГА «БСЖ» абавязаны:

– у сваёй творчай і грамадскай дзейнасці кіравацца палажэннямі гэтага статута;

– добрасумленна выконваць свае прафесійные абавязкі, праўдзіва адлюстроўваць рэчаіснасць, не дапускаць утойвання значнай для грамадства інфармацыі, скажэння фактаў, не дапускаць ушчамлення плюралізму думак;

– строга кіравацца палажэннямі Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста;

– выконваць рашэнні вышэйшага і выбарных органаў ГА «БСЖ» і адпаведных аргструктур;

– пастаянна павышаць асабістую кампетэнтнасць, настойліва авалодваць творчым майстэрствам, агульнай і прафесійнай культурай;

–   умацоўваць аўтарытэт ГА «БСЖ»;

–  дапамагаць маладым калегам у авалодванні прафесіяй журналіста;

–     плаціць уступны і своечасова штогадовы членскія ўзносы.

3.5. За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, статута ГА «БСЖ» ці Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста агульны сход пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» ў залежнасці ад цяжару здзейсненага накладвае на члена ГА «БСЖ» спагнанне: папярэджанне, вымову або выключае яго з ліку членаў ГА «БСЖ». Накладзенае спагнанне можа быць абскарджана не пазней, чым праз месяц, у кіруючы орган абласной арганізацыя ГА «БСЖ» (а пры яе адсутнасці – у Праўленне ГА «БСЖ»), які павінен на працягу месяца разгледзець гэтую скаргу. Пры нязгодзе з прынятым па скарзе рашэннем гэтае рашэнне на працягу месяца можа быць адскарджана ў Праўленне ГА «БСЖ», якое абавязана прыняць рашэнне па скарзе на працягу месяца. У выпадку нязгоды з рашэннем Праўлення па скарзе гэтае рашэнне Праўлення можа быць абскарджана З’езду ГА «БСЖ», які чакаецца. Рашэнне З’езда па скарзе з’яўляецца канчатковым.

3.6. Страта членства ў ГА «БСЖ» адбываецца:

– па асабістым жаданні ў адпаведнасці з заявай, пададзенай адпаведнай пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», а пры яе адсутнасці па месцы працы члена ГА «БСЖ» — Праўленню ГА «БСЖ»  (датай выхада лічыцца дата падачы заявы);

– у выпадку выключэння з ліку членаў ГА «БСЖ».

Выключэнне з ліку членаў ГА «БСЖ» адбываецца:

– у выпадку здзяйснення членам ГА «БСЖ» антыграмадскага ўчынку, які ганьбіць званне журналіста;

– за няўплату членскіх узносаў без уважлівых прычын тэрмінам больш за год, а таксама за страту сувязі з ГА «БСЖ».

Пытанне аб выключэнні з ліку членаў ГА «БСЖ» вырашаецца агульным сходам пярвічнай арганізацыі, зацвярджаецца кіруючым органам абласной арганізацы ГА «БСЖ», а затым Сакратарыятам ГА «БСЖ».

Рашэнне аб выключэнні з ліку членаў ГА «БСЖ» можа быць абскарджана бліжэйшаму з’езду ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля таго, як рашэнне агульнага сходу пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» будзе зацверджана Сакратарыятам ГА «БСЖ».

3.7. Улік членаў ГА «БСЖ» ажыццяўляе Праўленне ГА «БСЖ», а таксама кіраўнікі пярвічных арганізацый ГА «БСЖ». Улiк ажыццяўляецца  шляхам вядзення спiса членаў ГА «БСЖ», якi ў месячны тэрмiн аднаўляецца (карэктуецца) па меры ўступлення ў ГА «БСЖ» i выбыцця ці выключэння з ліку членаў ГА «БСЖ».  Форма спіса зацвярджаецца Праўленнем ГА «БСЖ».

Праўленне ГА «БСЖ» заводзіць на членаў ГА «БСЖ» таксама ўлікавыя карткі. Форма ўлікавай карткі зацвярджаецца Праўленнем ГА «БСЖ».

4. СТРУКТУРА І КАЛЕГІЯЛЬНЫЯ ОРГАНЫ ГА «БСЖ»

4.1. Пярвічныя арганізацыі з’яўляюцца асновай ГА “Беларускі саюз журналістаў”. Яны могуць стварацца як па месцы творчай работы членаў БСЖ – у сродках масавай інфармацыі, калі ў іх працуе не менш за тры журналісты, так і пры Сакратарыяце БСЖ, абласных арганізацый БСЖ. Члены БСЖ пенсіянеры, як правіла, знаходзяцца на ўліку ў пярвічнай арганізацыі па месцы апошняй работы.

4.2. Вышэйшым органам пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» з’яўляецца яе агульны сход. Усе пытанні вырашаюцца адкрытым або закрытым галасаваннем згодна з рашэннем гэтага схода. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасой членаў ГА «БСЖ», што стаяць на ўліку ў канкрэтнай пярвічнай арганізацыі (далей – члены пярвічнай арганізацыі) і прыбылі на канкрэтны агульны сход.

Агульны сход склікаецца згодна з рашэннем Сакратара пярвічнай арганізацыі (Бюро пярвічнай арганізацыі пры яго наяўнасці). Нечарговы агульны сход павінен быць скліканы Сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» (Бюро пярвічнай арганізацыі пры яго наяўнасці), калі гэтага запатрабавалі больш паловы членаў канкрэтнай пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», Рэвізор пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» ці Кантрольна-рэвізійная камісія ГА «БСЖ».

Агульны сход правамоцны пры ўмове прысутнасці на ім простай большасці членаў пярвічнай арганізацыі.

Агульны сход пярвічнай арганізацыі праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей, чым раз у два гады.

Агульны сход пярвічнай арганізацыі:

–     прымае журналістаў у склад членаў ГА «БСЖ» і выключае з яго;

– заслухоўвае справаздачу Сакратара (Бюро) пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ»;

– абірае Сакратара (Бюро, вызначыўшы яго колькасны склад), Рэвізора пярвічнай арганізацыі тэрмінам на 2 гады;

– абірае дэлегатаў на канферэнцыю адпаведнай абласной арганізацыі ГА «БСЖ» згодна з устаноўленай Праўленнем абласной арганізацыі нормай прадстаўніцтва;

– прымае рашэнні аб накірунках статутнай дзейнасці на прадстаячы перыяд, у тым ліку звязаных з:

павышэннем кваліфікацыі, прафесійнага ўзроўня журналістаў,  развіццём іх творчай актыўнасці і ініцыятывы, асабліва маладых журналістаў;

абаронай правоў журналіста;

вылучэннем ва ўстаноўленым парадку лепшых работ журналістаў на атрыманне прэмій, ганаровых званняў і іншых узнагарод;

правядзеннем па дамоўленасці з кіраўніцтвам рэдакцыі ўнутрырэдакцыйных творчых конкурсаў;

Агульны сход пярвічнай арганізацыі можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ».

Пярвічныя арганізацыі ГА «БСЖ», створаныя ў рэдакцыях раённых і абласных газет, могуць быць надзелены Праўленнем ГА «БСЖ»  правамі юрыдычнай асобы. У гэтым выпадку яны маюць свае разліковыя рахункі ў банку, уласныя пячаткі.

4.3. Пярвічнай арганізацыяй кіруе яе Сакратар, а калі ў пярвічнай арганізацыі больш за 20 членаў – Бюро.

Сакратар (Бюро) ажыццяўляюць планаванне ўсёй статутнай работы, улік членаў, збіраюць членскія ўзносы, утрымліваюць у парадку і захоўваюць дублікаты ўліковых картак і ўсю рабочую дакументацыю, арганізуюць выкананне рашэнняў агульнага схода пярвічнай арганізацыі, Праўлення і З’езда ГА «БСЖ», а таксама могуць разглядаць іншыя пытанні, не аднесеныя згодна з дадзеным статутам да кампетэнцыі агульнага сходу пярвічнай арганізацыі і яе Рэвізора.

Бюро пярвічнай організацыі ўзначальвае яго сакратар, які абіраецца з ліку членаў Бюро на арганізацыйным пасяджэнні Бюро.

Рашэнні на пасяджэннях Бюро прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Бюро, якія прысутнічаюць.

Пасяджэнні Бюро праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у паўгода.

4.4. Рэвізор пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» ажыццяўляе функцыі Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ» прымяняльна да статутнай дзейнасці пярвічнай арганізацыі.

4.5. Рашэнні Сакратара (Бюро), Рэвізора пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» могуць быць абскарджаны ў Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля прыняцця адпаведнага рашэння. Кантрольна-рэвізійная камісія павінна прыняць рашэнне па скарзе на працягу месяца пасля атрымання скаргі. Аб прынятым рашэнні заяўніку павінна быць паведамлена пісьмова на працягу трох дзён пасля прыняцця рашэння.

У выпадку нязгоды з рашэннем па скарзе, якое прыняла Кантрольна-рэвізійная камісія ГА «БСЖ», гэта рашэнне можа быць абскарджана будучаму З’езду ГА «БСЖ». Пры гэтым скарга павінна быць пададзена ў Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля атрымання рашэння па папярэдняй скарзе. Атрыманую скаргу Кантрольна-рэвізійная камісія павінна перадаць будучаму З’езду ГА «БСЖ» для разгляда яе па сутнасці. Рашэнне З’езда па скарзе з’яўляецца канчатковым.

4.6. У склад абласной арганізацыі ГА «БСЖ» уваходзяць усе пярвічныя арганізацыі ГА «БСЖ», якія дзейнічаюць на тэрыторыі канкрэтнай вобласці.

Абласная арганізацыя можа быць створана, калі на тэрыторыі вобласці маецца дзве і болей пярвічных арганізацый ГА «БСЖ».

Абласныя арганізацыі ГА «БСЖ» могуць быць надзелены Праўленнем ГА «БСЖ» правамі юрыдычныя асобы. У гэтым выпадку яны маюць свой разліковы рахунак у банку, пячатку, штамп і бланк са сваімі найменнямі.

Грашовыя сродкі абласной арганізацыі ГА «БСЖ» складаюцца з адлічэнняў ад членскіх узносаў, сабраных у пярвічных арганізацыях, што ўваходзяць у склад абласной арганізацыі згодна з іх размеркаваннем па рашэнню Праўлення ГА «БСЖ», дабрачынных ахвяраванняў, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам.

4.7. Вышэйшым органам абласной арганізацыі ГА «БСЖ»  з’яўляецца Канферэнцыя, якая праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў тры гады.

Канферэнцыя склікаецца Праўленнем абласной арганізацыі ГА «БСЖ».

Праўленне абласной арганізацыі ГА “БСЖ” абавязана склікаць нечарговую Канферэнцыю пры наяўнасці патрабавання наконт гэтага больш паловы пярвічных арганізацый, што ўваходзяць у склад абласной арганізацыі ГА «БСЖ», ці Кантрольна-рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі ГА «БСЖ».

Рашэнне аб скліканні Канферэнцыі прымаецца не пазней, чым за тры месяцы да яе пачатку, аб чым паведамляецца пярвічным арганізацыям, што ўваходзяць у склад абласной арганізацыі. Норму прадстаўніцтва на Канферэнцыі ад пярвічных арганізацый устанаўлівае Праўленне абласной арганізацыі ГА «БСЖ».

Канферэнцыя лічыцца правамоцнай, калі ў яе працы прымае ўдзел больш паловы абраных дэлегатаў. Рашэнне Канферэнцыі лічыцца прынятым у выпадку наяўнасці простай большасці галасоў дэлегатаў, якія прысутнічаюць на Канферэнцыі.

Форма галасавання ўстанаўліваецца Канферэнцыяй.

Норму прадстаўніцтва на Канферэнцыю ад пярвічных арганізацый устанаўлівае Праўленне абласной арганізацыі ГА «БСЖ».

Канферэнцыя:

– заслухоўвае справаздачы Праўлення і Кантрольна-рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі, дае ацэнку працы гэтых органаў;

– вызначае перспектыўныя накірункі работы на прадстаячы перыяд, выпрацоўвае праграму дзейнасці абласной арганізацыі на аснове дадзенага статута і кантралюе яе выкананне;

– вызначае колькасны склад новага складу Праўлення, Сакратарыята  і Кантрольна-рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі;

– выбірае Праўленне абласной арганізацыі, яго старшыню,  намесніка Старшыні, Сакратарыят і Кантрольна-рэвізійную камісію.

Канферэнцыя можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці абласной арганізацыі ГА «БСЖ».

Праўленне абласной арганізацыі ГА «БСЖ» дзейнічае ў перыяд паміж канферэнцыямі і з’яўляецца кіруючым органам абласной арганізацыі.

Праўленне праводзіць свае пасяджэнні па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у квартал.

Пасяджэнне Праўлення правамоцнае, калі на ім прысутнічае простая большасць членаў Праўлення. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў Праўлення.

Праўленне:

– вызначае дату, парадак дня канферэнцыі і час пачатку працы, месца яе правядзення, норму прадстаўніцтва на канферэнцыі, склікае канферэнцыю ГА «БСЖ»;

– рыхтуе справаздачу перад канферэнцыяй;

– зацвярджае ўзор пячаткі, штампа, бланка ў выпадку надзялення абласной арганізацыі правамі юрыдычнай асобы;

– зацвярджае штатны расклад і памеры пасадных акладаў штатных работнікаў;

– разглядае пытанні правядзення творчых конкурсаў, вывучэння і распаўсюджвання перадавога вопыту работы рэдакцыйных калектываў, журналістаў;

– распараджаецца маёмасцю ГА «БСЖ», якая знаходзіцца у карыстанні абласной арганізацыі, у памерах, вызначаных Праўленнем ГА «БСЖ».

Праўленне абласной арганізацыі ГА «БСЖ» можа разглядаць таксама іншыя пытанні, якія не ўваходзяць згодна з дадзеным статутам у кампетэнцыю канферэнцыі і Кантрольна-рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі ГА  «БСЖ».

4.8. Сакратарыят і Кантрольна-рэвізійная камісія абласной арганізацыі выконваюць функцыі такіх жа органаў ГА «БСЖ», але у межах статутнай дзейнасці абласной арганізацыі ГА «БСЖ». Іх узначальваюць адпаведна Старшыня Праўлення і Старшыня Кантрольна-рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі. Паўнамоцтвы гэтых асобаў пры кіраванні Сакратарыятам і Кантрольна-рэвізійнай камісіяй абласной арганізацыі такія ж, як і такіх жа асобаў адпаведных органаў ГА «БСЖ», але ў межах статутнай дзейнасці абласной арганізацыі ГА «БСЖ». Перыядычнасць пасяджэнняў гэтых органаў, парадак прыняцця імі рашэнняў такія ж, як і адпаведных органаў ГА «БСЖ».

4.9. Рашэнні органаў абласной арганізацыі могуць быць абскарджаны ў парадку, які прадугледжаны п.4.5 гэтага статута.

4.10. Вышэйшым органам ГА «БСЖ» з’яўляецца З’езд, які склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за пяць гадоў. З’езд  склікаецца Праўленнем ГА «БСЖ».

Праўленне ГА «БСЖ» абавязана склікаць З’езд пры наяўнасці патрабавання наконт гэтага не менш, як адной трэцяй членаў ГА «БСЖ» ці Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ». Праўленне ГА «БСЖ» можа таксама самастойна прыняць рашэнне аб скліканні нечарговага З’езда.

Рашэнне аб скліканні З’езда прымаецца не пазней, чым за тры месяцы да яго пачатку, аб чым паведамляецца ў друку. Норму прадстаўніцтва на З’езд ад абласных арганізацый ўстанаўлівае Праўленне ГА «БСЖ».

З’езд лічыцца правамоцным, калі ў яго працы прымае ўдзел больш паловы абраных дэлегатаў. Рашэнне З’езда лічыцца прынятым у выпадку наяўнасці простай большасці галасоў дэлегатаў, якія прысутнічаюць на З’ездзе, калі іншае не вызначана гэтым статутам.

Форма галасавання ўстанаўліваецца З’ездам.

4.11. З’езд ГА «БСЖ»:

– вызначае прыярытэтныя накірункі дзейнасці ГА «БСЖ» на наступны перыяд;

– прымае Статут ГА «БСЖ», ўносіць ў яго змяненні і дапаўненні з наступнай іх дзяржаўнай рэгістрацыяй у адпаведным парадку;

– заслухоўвае справаздачы аб дзейнасці Праўлення і Кантрольна-рэвизийнай камісіі ГА «БСЖ» за час, які мінуў;

– уносіць змены і дапаўненні ў Кодэкс прафесійнай этыкі журналіста;

– выбірае Старшыню Праўлення ГА «БСЖ;

– вызначае колькасны склад і выбірае Праўленне і Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ» тэрмінам на 5 гадоў;

– выбірае Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы.

Выбранымі лічацца кандыдатуры, якія набяруць большасць галасоў (50 працэнтаў плюс адзін голас ад усёй колькасці дэлегатаў, што прымаюць удзел у рабоце З’езда). Калі ніхто з прэтэндэнтаў не набярэ больш за палову галасоў, праводзіцца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, што набралі большую колькасць галасоў; абраным лічыцца асоба, якая ў другім туры набрала большую колькасць галасоў.

4.12. Праўленне ГА «БСЖ» з’яўляецца кіруючым органам ГА «БСЖ». Яно дзейнічае ў перыяд паміж з’ездамі ГА «БСЖ».

Старшыня Праўлення ГА «БСЖ», яго намеснікі, Старшыня Камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы, старшыні абласных арганізацый ГА «БСЖ» уваходзяць у склад Праўлення па пасадзе.

Тэрмін паўнамоцтваў Праўлення ГА «БСЖ» – 5 гадоў. Пленумы Праўлення ГА «БСЖ» склікаюцца Старшынёй Праўлення ГА «БСЖ» па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за год, і лічацца правамоцнымі, калі ў іх рабоце прымае ўдзел не менш, як дзве трэціх членаў Праўлення ГА «БСЖ».

Старшыня Праўлення ГА «БСЖ» абавязаны склікаць нечарговы пленум Праўлення ГА «БСЖ» пры наяўнасці патрабавання не менш, як паловы членаў Праўлення ГА «БСЖ», ці пры наяўнасці патрабавання Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ».

Рашэнні на пленумах Праўлення прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Праўлення, якія прысутнічаюць на пасяджэнні.

4.13. Праўленне ГА «БСЖ»:

–     склікае з’езды ГА «БСЖ»;

–     рыхтуе справаздачу з’езду;

– уносіць змяненні і дапаўненні ў Статут ГА «БСЖ», калі гэта выклікана неабходнасцю прывесці яго ў адпаведнасць з заканадаўствам ці звязана з пераменай юрыдычнага адраса;

– забяспечвае выкананне рашэнняў з’езда, а таксама ўласных рашэнняў;

– вызначае колькасць намеснікаў Старшыні і выбірае іх;

– фарміруе Сакратарыят ГА «БСЖ» з ліку членаў Праўлення ГА «БСЖ», зацвярджае палажэнне аб ім, якое не павінна супярэчыць гэтаму статуту;

– зацвярджае ўзоры пячаткі, штампа, бланка ГА «БСЖ»;

– выступае з заявамі і дэкларацыямі ад імя ГА «БСЖ»;

– рэалізуе ўстаноўленыя заканадаўствам паўнамоцтвы ўласніка ў адносінах юрыдычных асобаў, якія заснаваны ГА «БСЖ» у парадку, устаноўленым заканадаўствам, зацвярджае іх статуты і назначае на пасады іх кіраўнікоў;

– вызначае формы ўзаемаадносін ГА «БСЖ» з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, заключае дагаворы з імі;

– зацвярджае сімволіку ГА «БСЖ», рыхтуе дакументы адносна яе дзяржаўнай рэгістрацыі ў дзеючым парадку;

–     прымае рашэнні аб правядзенні творчых конкурсаў;

–              зацвярджае ўзоры грамат, дыпломаў і іншых форм прызнання заслуг членаў ГА “БСЖ”, прымае рашэнні аб узнагароджанні гэтымі ўзнагародамі членаў ГА “БСЖ”;

– вызначае велічыню ўступнага і штогадовага членскага ўзносаў;

– засноўвае ва ўстаноўленым парадку сродкі масавай інфармацыі ГА «БСЖ»;

– фарміруе пастаянныя і часовыя камісіі па накірунках статутнай дзейнасці ГА «БСЖ»;

– распараджаецца маёмасцю ГА «БСЖ»;

– вызваляе ад абавязкаў Старшыню Праўлення або яго намеснікаў, калі яны пісьмова звернуцца з такой просьбай да Праўлення ГА «БСЖ», і выбірае новых з ліку членаў Праўлення на час паўнамоцтваў Праўлення ГА «БСЖ» да З’езда, які чакаецца.

Праўленне ГА «БСЖ» можа таксама разглядаць іншыя пытанні, якія згодна з гэтым статутам не ўваходзяць у кампетэнцыю З’езда і Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ».

У выпадку адсутнасці Старшыні Праўлення ГА «БСЖ» яго абавязкі выконвае першы намесніка Старшыні Праўлення ГА «БСЖ».

4.14. У перыяд паміж пленумамі Праўлення ГА «БСЖ» функцыі па забеспячэнні дзейнасці ГА «БСЖ» ажыццяўляе Сакратарыят ГА «БСЖ». Ен выбіраецца на пасяджэнні Праўлення з ліку членаў Праўлення на перыяд дзейнасці Праўлення ГА «БСЖ».

Пасяджэнні Сакратарыята ГА «БСЖ» склікаюцца Старшынёй Праўлення ГА «БСЖ», які ўзначальвае Сакратарыят, па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за месяц, і лічацца правамоцнымі, калі ў іх працы прымае ўдзел больш паловы членаў Сакратарыята ГА «БСЖ».

Рашэнні на пасяджэнні Сакратарыята прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Сакратарыята, якія прысутнічаюць на пасяджэнні.

4.15.Сакратарыят:

– распрацоўвае праекты планаў асноўных статутных мерапрыемстваў, бюджэту ГА «БСЖ», іншых дакументаў;

– каардынуе і кантралюе бягучую работу ГА «БСЖ»;

– прымае рашэнне аб выдаткаванні сродкаў на правядзенне бягучых мерапрыемстваў;

– зацвярджае галоўных рэдактараў выданняў ГА «БСЖ»;

–     выступае са зваротамі, заявамі і дэкларацыямі ад імя ГА «БСЖ»;

–     зацавярджае штатны расклад ГА «БСЖ»;

– разглядае хадайніцтвы, просьбы і заявы членаў ГА «БСЖ», арганізацыйных структур ГА «БСЖ».

Сакратарыят можа таксама выконваць іншыя функцыі Праўлення ГА «БСЖ» пры наяўнасці дэлегіравання яму Праўленнем такіх функцый.

4.16. Для ажыццяўлення прафесійных мэт і задач ГА «БСЖ» з’ездам ГА «БСЖ» ствараецца Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў. Ён дзейнічае на аснове Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста, які прымаецца на з’ездзе ГА «БСЖ» і не павінен супярэчыць гэтаму статуту.

4.17. Палажэнне аб Камітэце па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў, якое не павінна супярэчыць гэтаму статуту, зацвярджае Праўленне ГА «БСЖ».

4.18. Старшыню, намесніка старшыні Камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы выбіраюць члены Камітэта. Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў ўпаўнаважаны (разам з іншым, што адлюстравана ў палажэнні аб ім) даваць экспертную ацэнку друкаванаму твору па патрабаванню судоў або ў іншых выпадках, калі неабходна ўстанавіць адсутнасць ці наяўнасць парушэнняў норм журналісцкай этыкі.

4.19. Кантрольна-рэвізійная камісія ГА «БСЖ» (далей – КРК) выбірае са свайго складу старшыню гэтай камісіі, яго намесніка і сакратара.

КРК:

– ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю кантрольна-рэвізійных камісій абласных арганізацый ГА «БСЖ», рэвізораў пярвічных арганізацый;

– правярае фінансава-гаспадарчую дзейнасць, стан уліку і справаздачнасці ГА «БСЖ», а таксама створаных ім іншых юрыдычных асоб, пра вынікі праверак паведамляе Радзе ГА «БСЖ» для прыняцця ёю мер рэагавання;

– сочыць за выкананнем патрабаванняў гэтага статута Праўленнем ГА «БСЖ» і пасаднымі асобамі ГА «БСЖ»;

– робіць справаздачу З’езду ГА «БСЖ»;

– праводзіць праверкі правільнасці работы з пісьмамі, скаргамі і іншымі ўваходнымі дакументамі.

4.20. КРК праводзіць праверкі і рэвізіі па меры неабходнасці, аднак не радзей, чым раз за год.

4.21. Старшыня КРК склікае пасяджэнні КРК, старшынствуе на іх, падпісвае разам з сакратаром  КРК пратаколы пасяджэнняў КРК, а таксама ажыццяўляе іншыя функцыі, звязаныя з работай КРК.

Намеснік Старшыні КРК выконвае даручэнні Старшыні КРК, а таксама выконвае функцыі Старшыні КРК пры адсутнасці апошняга.

4.22. Патрабаванні членаў КРК у сувязі з іх статутнай дзейнасцю абавязковыя для ўсіх членаў ГА «БСЖ», яго службовых асоб і выбарных органаў.

4.23. Усе пасяджэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі, а рэвізіі – актамі.

5. СЛУЖБОВЫЯ АСОБЫ ГА «БСЖ»

5.1. Службовымі асобамі ГА «БСЖ» з’яўляюцца: Старшыня Праўлення ГА «БСЖ», яго першы намеснік і намеснікі.

Службовыя асобы ГА «БСЖ» выконваюць свае абавязкі пастаянна і атрымліваюць службовыя аклады.

Службовыя асобы ГА «БСЖ» у сваёй службовай дзейнасці кіруюцца патрабаваннямі заканадаўства, гэтага статута.

5.2. Старшыня Праўлення ГА «БСЖ» мае правы і абавязкі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:

– выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для штатных супрацоўнікаў;

– прадстаўляе ГА «БСЖ» без даверанасці ў адносінах з дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама з фізічнымі асобамі;

– склікае пленумы Праўлення ГА «БСЖ», пасяджэнні Сакратарыята ГА «БСЖ» і старшынствуе на іх;

– арганізуе выкананне прынятых З’ездам, Праўленнем, Сакратарыятам ГА «БСЖ» рашэнняў;

– падбірае, назначае і вызваляе ад пасады штатных работнікаў;

– падпісвае пастановы, пратаколы Праўлення і Сакратарыята ГА «БСЖ»;

– заключае дагаворы ад імя ГА «БСЖ»;

– распараджаецца грашовымі сродкамі ГА «БСЖ» у межах, вызначаных для яго Праўленнем ГА «БСЖ».

Старшыня Праўлення ГА «БСЖ» можа таксама ажыццяўляць іншыя функцыі, не аднесеныя гэтым статутам да кампетэнцыі калегіяльных органаў ГА «БСЖ», а таксама старшыні КРК і яго намесніка.

5.3. Першы намеснік Старшыні Праўлення ГА «БСЖ»:

– падчас адсутнасці Старшыні Праўлення ГА «БСЖ» выконвае яго абавязкі, акрамя вырашэння кадравых пытанняў;

– прымае ўдзел у міжнародных фестывалях журналістыкі, дзе прадстаўляе конкурсныя работы беларускіх журналістаў;

– арганізуе творчыя семінары;

– кантралюе ажыццяўленне прынятых творчых планаў у абласных арганізацыях ГА «БСЖ»;

– арганізуе правядзенне штогадовага творчага конкурсу ГА «БСЖ» «Залатое пяро»;

– сумесна з факультэтам журналістыкі Ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт» ладзіць сустрэчы з  абітурыентамі ў мэтах прафесійнай арыентацыі юнакоў і дзяўчат;

– арганізуе мерапрыемствы па паляпшэнні работы маладых журналістаў, павышэнні кваліфікацыі журналістаў рэгіянальнага друку, радыё, тэлебачання;

–     трымае справаздачу перад з’ездам.

5.4. Намеснікі Старшыні Праўлення ГА «БСЖ» выконваюць абавязкі згодна з іх размеркаваннем, зробленым Праўленнем ГА «БСЖ».

6. ПАРАДАК АБСКАРДЖВАННЯ РАШЭННЯЎ ОРГАНАЎ ГА «БСЖ»

6.1. Рашэнні любых органаў ГА «БСЖ» (акрамя ініцыятыўных рашэнняў КРК) могуць быць абскарджаны ў парадку, які прадугледжаны п.4.5 гэтага статута.

6.2. Ініцыятыўныя рашэнні КРК могуць быць абскарджаны ў парадку, які прадугледжаны часткай другой п.4.5 гэтага статута.

7. МАЁМАСЦЬ ГА «БСЖ»

7.1.ГА «БСЖ» можа мець ва ўласнасці любую, маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэнняь яго статутнай дзейнасці, якая прадугледжана гэтым статутам, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

7.2. Члены ГА «БСЖ» пры страце членства ў ГА «БСЖ» не маюць права на ўступныя і членскія ўзносы, якія імі заплочаны, а таксама на маёмасць, якая была перададзена імі ва ўласнасць ГА «БСЖ», калі іншае не прадугледжана дагаворамі перадачы гэтай маёмасці.

Яны не нясуць адказнасці па абавязацельствах ГА «БСЖ», а ГА «БСЖ» не адказвае па абавязацельствах сваіх членаў.

7.3. Грашовыя сродкі ГА «БСЖ» складаюцца з:

– уступных і членскіх узносаў (20 працэнтаў ад атрыманых членскіх узносаў абласныя арганізацыі ГА «БСЖ» пералічваюць на разліковы рахунак ГА «БСЖ»);

–     дабрачынных ахвяраванняў;

– паступленняў ад лекцый, выставак, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў статутных мэтах;

– даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены часткай 3 ст. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях».

– паступленняў з іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.4. Маёмасць ГА «БСЖ» адлюстроўваецца ў бухгалтарскім балансе ГА «БСЖ».

Уласнікам маёмасці, якой карыстаюцца аргструктуры ГА «БСЖ», з’яўляецца ГА «БСЖ».

7.5. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць ГА «БСЖ» не могуць пераразмяркоўвацца паміж яго членамі і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных задач. Дапускаецца выкарыстанне ГА «БСЖ» сваіх сродкаў на дабрачынныя мэты.

8. ПАРАДАК ЛІКВІДАЦЫІ ГА «БСЖ»

8.1. Рашэнне аб ліквідацыі ГА «БСЖ» лічыцца прынятым на з’ездзе ГА «БСЖ», калі за яго прагаласавала не менш, як дзве трэціх ад колькасці прысутных на з’ездзе дэлегатаў пры наяўнасці кворуму.

Рашэнне аб ліквідацыі ГА «БСЖ» можа таксама прыняць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на падставах і ў парадку, якія прадугледжаны заканадаўствам.

8.2. У выпадку, калі рашэнне аб ліквідацыі ГА «БСЖ» прыняў яго з’езд, гэты калегіяльны орган утварае ліквідацыйную камісію, да якой з моманту прынятага рашэння аб лікідацыі пераходзяць усе правы па ўпраўленню ГА «БСЖ» на перыяд яго ліквідацыі.

8.3. Ліквідацыя ГА «БСЖ» адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.4. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць ГА «БСЖ», якія застануцца пасля неабходных разлікаў, прадугледжаных заканадаўствам, накіроўваюцца ліквідацыйнай камісіяй на статутныя мэты ГА «БСЖ».