Перападрыхтоўчыя курсы на спецыялiста па лiтаратурнай рабоце

Новости

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Iнстытута журналiстыкi БДУ запрашае на перападрыхтоўку па спецыяльнасці 1-23 01 74 “Літаратурна-мастацкая творчасць”, кваліфікацыя “Спецыяліст па літаратурнай рабоце”

? Студэнтаў дзённай формы навучання двух апошніх курсаў і магістратуры вышэйшых навучальных устаноў
? Асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю

Праграма навучання ўключае актуальныя пытанні прафесійнай дзейнасці спецыяліста па літаратурнай рабоце ў галіне даследаванняў мастацкіх тэкстаў і іх падрыхтоўку да публікацыі як у сродках масавай інфармацыі, так і ў выдавецтвах, стварэнне літаратурнай асновы твораў у такіх відах мастацтва, як тэатр, мастацкае кіно, кінапубліцыстыка, а таксама розных літаратурных форм і жанраў (паэзія, проза, драма).
• Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме на платнай аснове.
• Тэрмін навучання – 18 месяцаў (4 сесіі).
• Тэрміны прыёму дакументаў з 1 красавіка да 6 верасня.
• Тэрмін залічэння на перападрыхтоўку да 6 верасня.
• Графік вучэбнага працэсу (сесіі) – верасень, люты.

Студэнты прадстаўляюць наступныя дакументы:
— заява;
— пісьмовая згода (дазвол) рэктара вышэйшай навучальнай установы з указаннем ступені вышэйшай адукацыі ці курса навучання;
— акадэмічная даведка;
— медыцынская даведка па форме, што ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для тых, хто паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы;
— тры фотаздымкі памерам 3 х 4 см;
— пашпарт ці дакумент, які яго замяняе (прад’яўляецца асабіста).

Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, прадстаўляюць наступныя дакументы:
— заява;
— копія дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатак да яго;
— копія працоўнай кніжкі, завераная па месцы працы;
— тры фотаздымкі памерам 3 х 4 см;
— медыцынскую даведку па форме, што ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для тых, хто паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы;
— пашпарт ці дакумент, які яго замяняе (прад’яўляецца асабіста).

Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі “Спецыяліст па літаратурнай рабоце”.

Адрас: г.Мінск, вул.Кальварыйская, 9, каб. 416, 417, 503.
Кантактныя тэлефоны: 259-70-16, 259-70-72, 259-70-15.
Факс: 259-70-16
E-mail: jour_fpk@bsu.by

http://www.journ.bsu.by



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *