17 сакавіка 2011 г. у 11.00 адбудзецца круглы стол, прымеркаваны да дня Хатынскай трагедыі і памяці беларускіх вёсак, знішчаных разам з насельніцтвам у гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэму «Званы Хатыні: памяць і перасцярога».
Удзел прымаюць:
• Зельскі Артур Гарыевіч – дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь»;
• Левін Леанід Мендзелевіч – адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», заслужаны архітэктар Беларусі;
• Жарэла Віктар Міхайлавіч – сведка трагедыі вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёна, якая ў ліпені 1942 года была спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з насельніцтвам (у вогнішчы загінула больш як 470 чалавек);
• Кірылава Наталля Віктараўна – каардынатар Міжнароднага праекта «Павышэнне статусу выратаваўшыхся жыхароў спаленых беларускiх вёсак».
Акрэдытацыя па тэл.: 287-16-28, 287-17-90.
Запрашаем прыняць удзел!
Прэс-цэнтр Дома прэсы (г. Мiнск, вул. Б. Хмяльнiцкага, 10а, другi паверх, www.dompressy.by)