Споўніўся 1 год першаму глянцаваму студэнцкаму часопісу БДУ

Новости

Нягледзячы на тое, што тыраж UNItime распаўсюджваецца з высокай хуткасцю, кожны студэнт можа пачытаць артыкулы на актуальныя тэмы, узяўшы студэнцкі глянец у чытальнай зале бібліятэкі на сваім факультэце.

На працягу лета 2009 была сфар­міравана рэдакцыйная кале­гія, падабраны журналісты і фатографы, дзякуючы зладжанай што­дзённай працы якіх быў створаны часопіс. 15 верасня 2009 выйшаў пілотны нумар, 15 студзеня 2010 – першы нумар. У верасні гэтага года чытайце часопіс з тэмай «Ёсць нагода».

Першы студэнцкі глянцавы часопіс пазіцыянуе ідэалогію БДУ, розныя сферы дзейнасці ВНУ, падае дакладную інфармацыю пра найважнейшыя падзеі нашага ўніверсітэта, інфармуе пра знака­мітых выпускнікоў і выбітных асоб.

Каманда часопіса ўвесь час расце. Кожны творчы студэнт, які жадае ўдзельнічаць у стварэнні такога праекта, можа адправіць свае ідэі на пошту unitime@inbox.ru. А тым, у каго душа не ляжыць да журналістыкі, фатаграфіі, дызайну, сацыялогіі, прапануем не заставацца ўбаку: каментуйце нумары на форуме сайта studgorodok.bsu.by і ў групе сайта vkontakte.ru «Unitime – першы глянцавы студэнцкі часопіс БДУ».

«Якія перспектывы Вы бачыце для каманды UNItime?» – спыталі мы ў рэктара БДУ Сяргея Уладзі­міравіча Абламейкі.

«Працягваць працаваць. Вы задумалі часопіс – мы дапамагаем. Трэба рабіць усё ў добрым рытме. Фармат выдання змяняць не трэба. Зараз яно ўніверсітэцкае, потым, магчыма, будзем рухацца далей. Зараз займаемся ўніверсітэц­кім ТБ, увосень апрабуем яго ў БДУ, а потым «пойдзем» у іншыя ўнівер­сітэты. UNItime трэба расці творча. Пасля заканчэння ВНУ экс-студэнт з каманды часопіса зможа ацэньвальна паглядзець на залатыя ўніверсітэцкія гады і сказаць: «Так, я рабіў гэта не дзеля грошай…» Вось мой артыкул, або фатаграфіі, або дызайн, напрыклад. Гэтым можна будзе ганарыцца».

Працуючы над часопісам год, яго стваральнікам ужо ёсць чым ганарыцца: на рахунку часопіса ўжо дзве прэміі: снежань 2009 – грант конкурсу «Найлепшы моладзевы праект» і 2 месца на III адкрытым студэнцкім PR-форуме «Папараць-кветка–2010».

University time – твой час. Развівайся разам з UNItime!

Вольга БУДЗЕНIС, Беларускi унiверсiтэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *