Наваполацкае кабельнае: Стараемся расказаць аб усіх падзеях

У горадзе беларускіх нафтахімікаў вельмі папулярныя ўласнае кабельнае тэлебачанне і тыя інфармацыйныя і аналітычныя праграмы, якія яно рыхтуе і перадае. Сакрэтамі такой папулярнасці дзеліцца дырэктар мясцовай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Асенка.

— Галаўное наша прадпрыемства — КУП “Наваполацкае кабельнае тэлебачанне “Вектар”. Яно з’яўляецца заснавальнікам некамерцыйнай арганізацыі “Установа Тэлепраграмы Вектар ТВ” — сродку масавай інфармацыі, які рыхтуе і выпускае ў эфір тэлевізійныя і радыёпраграмы. А само галаўное прадпрыемства займаецца кабельным тэлебачаннем (аналагавым і лічбавым), мае функцыі інтэрнэт-правайдара, абслугоўвае афіцыйны сайт горада Novopolotsk.by. Нядаўна пад нашым “крылом” пачала працаваць і FM-радыёстанцыя.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]