Успомнiм, калегi. “Мы сталi студэнтамi журфака паўвека назад”

Упэўнены, што нi адзін журналіст не можа жыць паўнацэнным жыццём, кaлi не піша, не працуе творча. Шкада толькі, што арганізм не кожнага вытрымлівае празмерныя нагрузкі, разумовае напружанне, а часам i сямейную неўладкаванасць. I тады людзі нашай прафесіі нечакана, а бывае i раптоўна, сыходзяць ад нас. Па гэтай прычыне паловы тых (а было нас 25 першакурснікаў), хто пacтупіў са мной у 1961 годзе, ужо няма на гэтым свеце. Аднак надзейныя сябры не паміраюць. Яны застаюцца жыць у нашай памяці, у нашых сэрцах.

…Было гэта 25 жніўня. На відным месцы вывесілі cпicы паступіўшых. Невычарпальная радасць ахапіла мяне, калі знайшоў сябе ў адным з іх.

…Апошні дзень жніўня. Зноў жа cпicы — на гэты раз тых, каму выдзелены інтэрнат. Мяне там няма. Чаму? Але раптам у пераліку будучых жыхароў 15 пакоя 1-га інтэрната знаходжу чалавека з маім прозвішчам. Толькі ініцыялы не супадаюць. Можа, памыліліся? Іду ў гэты пакой… На жаль. Спадзяванні не апраўдаліся. 3 маім прозвішчам ёсць першакурснік не нашага адзялення.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]