Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў РУП «Выдавецтва «Беларусь» са 105-годдзем з дня заснавання

Новости

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў РУП «Выдавецтва «Беларусь» са 105-годдзем з дня заснавання, паведамляе ведамства.

«Зберагаючы і развіваючы цудоўныя традыцыі айчыннага кнігадрукавання, рэалізуючы цікавыя, змястоўныя творчыя праекты, за доўгія гады свайго існавання выдавецтва стала сапраўдным гонарам беларускай культуры.

Захаванне і перадача нашчадкам праз мастацкае слова здабыткаў нашай гісторыі, літаратурных скарбаў краіны, беражлівыя адносіны да роднай мовы, з’яўляліся і з’яўляюцца адной з асноўных задач выдавецтва.

Выпускаючы якасную літаратуру і падтрымліваючы таленавітых аўтараў, выдавецтва ўносіць неацэнны ўклад у сферу кнігавыдання, садзейнічае ўсталяванню ў грамадстве лепшых каштоўнасцяў беларускага народа – прынцыпаў дабра, спагады, сумленнасці, патрыятызму, павагі да чалавека і яго працы, гонару за краіну. 

Дзякуючы прафесіяналізму і адданасці выбранай справе вам гэта ўдаецца ў поўнай меры. Выдавецтва карыстаецца заслужаным прызнаннем як у чытачоў, так і ў пісьменніцкім асяроддзі.

Жадаю калектыву ўвасаблення ўсіх творчых задум, захопленых таленавітых аўтараў, натхнення ў працы».

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *