Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыi газеты «Мінская праўда» з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты

Новости

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыi газеты «Мінская праўда» з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

«Гэта знамянальная дата – важная падзея не толькі для вашага выдання, але і для ўсёй беларускай журналістыкі.

«Мінская праўда» заслужана займае ганаровае месца ў медыйнай прасторы краіны, з’яўляючыся аўтарытэтным і запатрабаваным інфармацыйным рэсурсам.

На працягу 75 гадоў газета застаецца вернай свайму дэвізу – аператыўна і аб’ектыўна асвятляе найважнейшыя падзеі ў жыцці Міншчыны і ўсёй Беларусі.

Вашы матэрыялы адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам, глыбокім аналізам і шчырай зацікаўленасцю ў лёсе кожнага чалавека.

Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, дабрабыту, творчага ўздыму і цікавых праектаў! Няхай ваша праца заўсёды прыносіць задавальненне і карысць грамадству!»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *