Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў «Гродзенскай праўды» з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.
«Працягваючы свае лепшыя традыцыі, паважаная абласная газета ва ўсіх ракурсах асвятляе жыццё роднага краю. Яна – крыніца актуальных навін, каментарыяў і рэпартажаў пра самыя важныя падзеі Гродзеншчыны, Беларусі.
Выданне актыўна ўдзельнічае ва ўсіх абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах, неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі, ганаровымі граматамі, станавілася пераможцам Нацыянальнага конкурсу ”Залатая Ліцера“ ў розных намінацыях», — адзначыў Марат Маркаў і пажадаў калектыву новых выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адданасці чытачоў.»