23 красавіка ў Мінску адкрыюцца «ТИБО-2013» і «СМІ ў Беларусі»

Новости

Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» адкрыецца ў мінскім Футбольным манежы.

Яна пройдзе сумесна з Міжнародным спецыялізаваным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТИБО-2013» з 23-га па 26 красавіка.

У выставе «СМІ ў Беларусі» прымуць удзел друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, інтэрнэт-правайдары, выдавецтвы і друкарні.

Удзельнікаў і гасцей форуму чакае цікавая і насычаная праграма, у якой прыме ўдзел і наша выданне. У першы дзень выставы адбудзецца прэзентацыя стэнда газеты «Рэспублiка». Чытачы атрымаюць друкаваную і рэкламную прадукцыю. 24 красавіка намечана правесці круглы стол для прадстаўнікоў СМІ «Фінансавая адукаванасць беларусаў і сучасныя банкаўскія тэхналогіі», у якім прымуць удзел супрацоўнікі аддзела эканомікі «Р», а таксама эксперты банкаўскай сферы. Таксама на гэты дзень запланавана прэзентацыя «рэспублiканскага» прававога выдання «Юридическая газета», а на наступны — галіновага выдання «Вести потребкооперации».

26 красавіка, у дзень закрыцця выставы, пройдзе прэзентацыя сумеснага інфармацыйнага праекта нашай газеты i апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей «Мой дом — Беларусь» для прадстаўнікоў СМІ беларускіх суайчыннікаў за мяжой.

Юлiя ПАЛТАЎСКАЯ, Рэспубліка



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *