Творчы конкурс «Энергія нашай будучыні» у рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Свет – у тваіх руках!»
Інфармацыйны цэнтр развіцця атамнай энергетыкі (РАТЭН) РУП «Дом прэсы» сумесна з рэдакцыямі часопісаў «Бярозка», «Маладосць», газеты «Зорька», пры падтрымцы Міністэрстваў інфармацыі, энергетыкі і адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2011-2012 навучальным годзе праводзяць творчы конкурс для школьнікаў па пытаннях энергазберажэння, развіцця ядзернай энергетыкі і іншых новых перспектыўных відаў энергіі на тэму «Энергія нашай будучыні».
Мэта конкурсу – пашырэнне асветніцкай работы сярод дзяцей і падлеткаў па пытаннях энергазберажэння і экалогіі, развіцця ядзернай энергетыкі і новых перспектыўных відаў энергіі, будаўніцтва АЭС у Беларусі як навуковаёмістай вытворчасці сусветнага ўзроўню; садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу юных грамадзян Беларусі.
Лепшыя творы, дасланыя на конкурс, будуць рэгулярна публікавацца на старонках часопісаў «Бярозка» і «Маладосць» (на беларускай мове) і на старонках газеты «Зорька» (на рускай мове).
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
• апавяданне (казка, гумарэска),
• верш,
• эсэ,
• малюнак (комікс, карыкатура).
Ад аднаго ўдзельніка могуць быць прынятыя работы ў розных намінацыях.
Афармленне твораў:
Аўтар кожнай работы ўказвае сваё імя, прозвішча, узрост, месца вучобы, хатні адрас і кантактны тэлефон. Для налічэння аўтарскага ганарару за апублікаваныя творы неабходна ўказаць пашпартныя звесткі (серыя, нумар, дзе, калі, кім выдадзены пашпарт, асабісты нумар).
Творы прадстаўляюцца ў электронным альбо папяровым выглядзе (літаратурныя творы, пажадана, у электронным варыянце):
• творы на беларускай мове дасылаць на адрас часопіса «Бярозка»: 220034, г. Мінск, вул. Захарава,19 (тэл. 288 24 62, e-mail: bjarozka@mail.ru.);
• творы на рускай мове дасылаць на адрас газеты «Зорька»: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77 (тэл. 292 83 23, e-mail: zorka60@mail.ru);
• малюнкі дасылаць на адрас Інфармацыйнага цэнтра РАТЭН РУП «Дом прэсы»: 220013, г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10-А, Прэс-цэнтр Дома прэсы (тэл. 287 17 90, 287 16 28; e-mail: public-pc@mail.ru).
Дасланыя на конкурс творы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Арганізатары абавязуюцца інфармаваць аўтараў аб магчымай публікацыі.
Творы, дасланыя на конкурс, адбіраюць для публікацыі супрацоўнікі рэдакцый.
Крытэрыі ацэнкі твораў:
• арыгінальнасць, навізна тэм, ракурсаў іх раскрыцця і выкарыстаных мастацкіх прыёмаў;
• яркасць і самабытнасць;
• дасканаласць мастацкага стылю;
• кампазіцыйная цэласнасць твораў;
• агульны культурны і інтэлектуальны ўзровень аўтара.
Штомесячна ў межах мерапрыемстваў інфармацыйнай акцыі «Свет – у тваіх руках!» у агульнаадукацыйных установах краіны будзе аналізавацца ход творчага конкурсу, адбудуцца знаёмствы з аўтарамі лепшых апублікаваных твораў.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі творчага конкурсу «Энергія нашай будучыні» будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць у падарунак кнігі з аўтографамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў на Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» (май 2012 г.).
Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік, складзены з твораў-пераможцаў.
Інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на сайтах Прэс-цэнтра Дома прэсы dompressy.by, часопіса “Бярозка” bjarozka.lim.by, газет “Зорька” zorika.by, а таксама па тэлефонах 287 17 90, 288 24 62, 292 83 23.