31 сакавіка 2011 г. у 11.00 адбудзецца круглы стол, прымеркаваны да 70-годдзя выхаду часопіса сатыры і гумару «Вожык» («Раздавім фашысцкую гадзіну») і 115-годдзя з дня нараджэння патрыярха беларускай сатыры, народнага паэта Беларусі Кандрата Крапівы.
Удзел прымаюць:
• Бадак Алесь Мікалаевіч – першы намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва»;
• Зарэцкая Юлія Францаўна – галоўны рэдактар альманаха «Вожык»;
• Арабей Лідзія Львоўна – пісьменніца і літаратуразнаўца, супрацоўніца часопіса «Вожык» з 1945 года;
• Атраховіч Алена Ігараўна – унучка Кандрата Крапівы, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;
• Галінская Ганна Васільеўна – вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
• Налівайка Людміла Дзмітрыеўна – вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства;
• Ляйко Галіна Анатольеўна – галоўны спецыяліст упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама, куратар фестывалю «Капыльскія пацехі»;
• мастакі-карыкатурысты: Мікола Гіргель (газета «Рэспубліка»), Алег Карповіч (газета «Советская Белоруссия»), Алег Папоў («Народная газета»).
Акрэдытацыя па тэл.: 287-16-28, 287-17-90.
Запрашаем прыняць удзел!
Пресс-центр Дома прессы (г. Минск, ул. Б. Хмельницкого, 10а, www.dompressy.by)