БДУ займеў свой тэлеканал

Новости

10 верасня ў холе галоўнага корпуса і Інстытута жур­на­лістыкі БДУ пачаў тра­н­с­ляцыю першы міжуніверсітэцкі відэаканал «Універсітэт-ТБ». Прэзентацыя ж адбылася 1 верасня 2010 г. на традыцыйным свяце першакурснікаў «Віват, студэнт!».

Праект створаны па прапанове Адміністрацыі Прэзідэнта РБ і пры падтрымцы главы дзяржавы. «Універсітэт-ТБ» аб’яднае ўсіх студэнтаў Мінска, а ў перспектыве і Беларусі. Гэта тэлебачанне адрозніваецца ад таго, што мы прывыклі бачыць. Канал будзе інфармаваць сту­дэнтаў і выкладчыкаў пра падзеі, якія адбываюцца ва ўніверсі­тэц­кай супольнасці, пра навіны адукацыі і развіццё культурнага патэнцыялу ў моладзевым ася­роддзі.

Кантэнт відэаканала склада­ецца з тэматычных блокаў відэа-праграм працягласцю 3–5 хвілін, у тым ліку інфармацыйных (навіны, спорт, прагноз надвор’я), пазнавальных, забаўляльных, сацыяльных і грамадзянскіх праектаў. Ас-ноўнай аўдыторыяй стануць студэнты і выкладчыкі ўсіх ВНУ.

«У-ТБ» дапоўніць навуковую і адукацыйную дзейнасць універсі­тэтаў сучаснымі аўдыявізуальнымі тэхналогіямі. Пры гэтым ствараюцца спрыяльныя ўмовы для між­універсітэцкіх кантактаў і для выхаду відэаканала на рэспублі­канскі ўзровень.

Лілія ПЯТЛІЦКАЯ, «Універсітэт»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *