Новы дэтэктыўны раман Ганны Літаш пабачыў свет у выдавецтве «Звязда», піша Мінінфарм.
Палкоўнік Вінаградаў расследуе забойства родных дзядзькі і цёткі. Доказаў няма. Скрадзены толькі стары сямейны партрэт. Як раскрыць злачынства, калі падазроныя — твае сваякі? На гэты раз не дэдукцыю, а галоўным чынам псіхалогію і жыццёвы вопыт выкарыстоўвае шпік у сваім расследаванні.
Выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», а таксама па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а)

