Устав

Зарэгістравана 

Міністэрствам юстыцыі 

Рэспублікі Беларусь 

11 лютага 1991 г.

Прыняты 

VIII З’ездам

18 кастрычніка 1990 г.

Перарэгістравана

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

31 мая 1995 г. і 20 ліпеня 1999 г.

Змяненні і дапаўненні у статут

(статут у новай рэдакцыі) унесены Радай 21 лютага 1995 г., 

Сакратарыятам 4 мая 1999 г.

Змяненні і дапаўненні, унесеныя 

ў статут, зарэгістраваны 

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

2 лістапада 2007 г., 21 ліпеня 2011 г.,

17 лістапада 2015 г., 12 жніўня 2024 г.

Змяненні і дапаўненні у статут

(статут у новай рэдакцыі) унесены Радай 23 жніўня 2007 г.,

Праўленнем 26 чэрвеня 2011 г.,

XIII З’ездам 27 верасня 2015 г.,

Праўленнем 30 мая 2024 г.

Змяненні і дапаўненні, унесеныя 

ў статут, зарэгістраваны 

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

23 лютага 2026 г.

Змяненні і дапаўненні у статут

(статут у новай рэдакцыі) унесены 

XV З’ездам 27 лістапада 2025 г.

СТАТУТ

Грамадскага аб’яднання

«Беларускі саюз журналістаў»

Мінск

2025

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    1. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз журналістаў»
      (далей – ГА «БСЖ») – творчае, прафесіянальнае, незалежнае ад палітычных партый грамадскае аб’яднанне, якое аб’ядноўвае прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі.
    2. ГА «БСЖ» ствараецца і дзейнічае на аснове прынцыпаў свабоды аб’яднання, дэмакратызму, законнасці, галоснасці, добраахвотнасці, самастойнасці, самакіравання і раўнапраўя ўсіх грамадскіх аб’яднанняў.
    3. Назва ГА «БСЖ»:
  • поўная на рускай мове – Общественное объединение «Белорусский союз журналистов»;
  • поўная на беларускай мове – Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз журналістаў»;
  • скарочаная на рускай мове – ОО «Белорусский союз журналистов»;
  • скарочаная на беларускай мове – ГА «Беларускі саюз журналістаў».
    1. ГА «БСЖ» лічыцца створаным з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі. Яно з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае ўласную маёмасць, самастойны баланс, круглую пячатку і штамп са сваёй назвай, можа мець сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, разліковыя рахункі ва ўстановах банкаў, у тым ліку валютныя. ГА «БСЖ» ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі
      і фізічнымі асобамі, набывае і здзяйсняе свае маёмасныя і немаёмасныя правы, выконвае абавязкі, з’яўляецца істцом і адказчыкам у судзе.
    2. ГА «БСЖ» ажыццяўляе сваю дзейнасць ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і на падставе дадзенага Статута.

ГА «БСЖ» у сваёй дзейнасці забяспечвае выкананне асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якія зацвярджае Усебеларускі народны сход.

Дзейнасць ГА «БСЖ» і яго членаў у мэтах гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, прапаганды вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігіёзнай і расавай варожасці, ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам, забаронена.

Сімволіка (сцяг, гімн, эмблема, значок, вымпел, гальштук, нагрудныя
і апазнавальныя знакі) ГА «БСЖ» не павінна служыць мэце ажыццяўлення прапаганды вайны, тэрарыстычнай або іншай экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

    1. ГА «БСЖ» можа ўдзельнічаць у стварэнні на тэрыторыі замежных дзяржаў міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў (асацыяцый) міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, уступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, саюзы (асацыяцыі) грамадскіх аб’яднанняў, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў. ГА «БСЖ» можа падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь.
    2. ГА «БСЖ» можа самастойна ва ўстаноўленым парадку ствараць камерцыйныя арганізацыі (прадпрыемствы, таварыствы), адасобленыя структурныя падраздзяленні, філіялы з правам адкрыцця ў іх адпаведных рахункаў у банках.
    3. ГА «БСЖ» мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
    4. ГА «БСЖ» можа ўзаемадзейнічаць па статутных пытаннях з іншымі юрыдычнымі асобамі і дзяржаўнымі органамі.
    5. Справаводства ў ГА «БСЖ» вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Дакументацыя, якую вызначае заканадаўства, у абавязковым парадку здаецца ў адпаведную ўстанову дзяржаўнага архіва.
    6. ГА «БСЖ» публікуе звесткі аб сваёй рэгістрацыі, рэарганізацыі або ліквідацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі ў адпаведнасці
      з заканадаўствам.
    7. Юрыдычны адрас ГА «БСЖ»: Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск,
      вул. Сурганава, 48А.
  1. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ І МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГА «БСЖ»
    1. Мэты дзейнасці ГА «БСЖ»:
  • усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу;
  • актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыянавання
    беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў;
  • садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.
    1. Задачы ГА «БСЖ»:
  • абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»,
    іх інтэлектуальнай уласнасці;
  • аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт;
  • развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама
    іх разнастайных форм творчай дзейнасці.
    1. Прадметам дзейнасці ГА «БСЖ» з’яўляецца практычная праца
      па рашэнню статутных задач дзеля дасягнення статутных мэт ГА «БСЖ».

ГА «БСЖ» можа ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі пастолькі, паколькі яна неабходна для статутных мэт, дзеля якіх яно створана і адпавядае гэтым мэтам. Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца грамадскім аб’яднаннем толькі шляхам утварэння камерцыйных організацый
і (або) удзелу ў іх.

ГА «БСЖ» можа мець іншыя правы, прадугледжаныя дадзеным Статутам
і іншымі заканадаўчымі актамі.

    1. Метады дзейнасці ГА «БСЖ»:
  • удзел у сусветным журналісцкім руху;
  • правядзенне журналісцкіх форумаў і фестываляў;
  • арганізацыя і правядзенне творчых конкурсаў на лепшыя журналісцкія работы;
  • павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў за кошт творчых семінараў і іншых падобных мерапрыемстваў;
  • інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць, накіраваная на рашэнне статутных задач, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • выкарыстанне іншых метадаў дзеля рашэння статутных задач
    у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
  1. ЧЛЕНСТВА. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ ГА «БСЖ»
    1. Членамі ГА «БСЖ» могуць быць фізічныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, што пастаянна пражываюць
      на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – прафесійныя работнікі, асноўным родам заняткаў якіх з’яўляецца творчая дзейнасць у сродках масавай інфармацыі і якія прызнаюць Статут ГА «БСЖ», а таксама прымаюць непасрэдны ўдзел у жыцці пярвічнай арганізацыі, матэрыяльна падтрымліваюць ГА «БСЖ».

У індывідуальным парадку вырашаецца пытанне аб членстве асоб, што
на момант уступлення ў ГА «БСЖ» працуюць у выданнях як пазаштатныя работнікі, з’яўляюцца індывідуальнымі вытворцамі кантэнту сродкаў масавай інфармацыі і масавай камунікацыі, прэс-сакратарамі і прэс-афіцэрамі, работнікамі прэс-службаў прадпрыемстваў, арганізацый і ведамстваў, а таксама асоб, якія,
не з’яўляючыся журналістамі, унеслі значны асабісты ўклад у развіццё беларускага медыяландшафту і інфраструктуры журналістыкі.

    1. Журналіст, які ўступае ў ГА «БСЖ», павінен мець стаж творчай дзейнасці не менш як два гады, падаць асабістую заяву, рэкамендацыі двух членаў ГА «БСЖ» са стажам у арганізацыі не менш як два гады. Заява аб прыёме разглядаецца ў індывідуальным парадку пярвічнай арганізацыяй ГА «БСЖ»
      на працягу месяца з дня яе падачы. Рашэнне пярвічнай арганізацыі аб прыёме зацвярджае Cакратарыят абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ»,
      а потым Сакратарыят ГА «БСЖ».

Журналісты, у рэдакцыях якіх не створаны пярвічныя арганізацыі, індывідуальныя вытворцы кантэнту сродкаў масавай інфармацыі і масавай камунікацыі, а таксама іншыя творчыя работнікі, пералічаныя ў п. 3.1 могуць уступаць у пярвічную арганізацыю ГА «БСЖ» пры Сакратарыяце Мінскай гарадской, Сакратарыяце адпаведнай абласной арганізацыі ГА «БСЖ», ці пры Сакратарыяце ГА «БСЖ».

    1. Члены ГА «БСЖ» маюць права:
  • выбіраць і быць абранымі ва ўсе органы ГА «БСЖ» і яго аргструктур;
  • удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў, што разглядаюцца на сходах членаў ГА «БСЖ», уносіць прапановы, адкрыта выказваць і абараняць свае погляды і меркаванні;
  • атрымліваць ад ГА «БСЖ» творчую, экспертную, метадычную і прававую дапамогу пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў;
  • удзельнічаць у творчых конкурсах, якія праводзяцца ўсімі арганізацыйнымі структурамі ГА «БСЖ»;
  • карыстацца ўсімі відамі культурнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння і адпачынку, якія маюцца ў распараджэнні ГА «БСЖ»;
  • атрымліваць інфармацыю аб статутнай дзейнасці і перспектыўных напрамках работы ГА «БСЖ».
    1. Члены ГА «БСЖ» абавязаны:
  • у сваёй творчай і грамадскай дзейнасці кіравацца палажэннямі гэтага Статута;
  • добрасумленна выконваць свае прафесійныя абавязкі, праўдзіва адлюстроўваць рэчаіснасць, не дапускаць утойвання значнай для грамадства інфармацыі, скажэння фактаў, не дапускаць ушчамлення плюралізму думак;
  • строга кіравацца палажэннямі Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста;
  • выконваць рашэнні вышэйшага і выбарных органаў ГА «БСЖ»
    і адпаведных арганізацыйных структур;
  • пастаянна павышаць асабістую кампетэнтнасць, настойліва авалодваць творчым майстэрствам, агульнай і прафесійнай культурай;
  • умацоўваць аўтарытэт ГА «БСЖ»;
  • дапамагаць маладым калегам у авалоданні прафесіяй журналіста;
  • плаціць уступны і своечасова штогадовы членскія ўзносы.
    1. За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статута ГА «БСЖ»
      ці Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста агульны сход пярвічнай арганізацыі
      ГА «БСЖ» у залежнасці ад цяжару здзейсненага накладвае на члена ГА «БСЖ» спагнанне: папярэджанне, вымову або выключае яго з ліку членаў ГА «БСЖ».

Накладзенае спагнанне можа быць абскарджана не пазней, чым праз месяц,
у кіруючы орган абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ»
(далей – тэрытарыяльныя арганізацыі) (а пры яе адсутнасці – у Праўленне
ГА «БСЖ»), які павінен на працягу месяца разгледзець гэтую скаргу. Пры нязгодзе з прынятым па скарзе рашэннем гэтае рашэнне на працягу месяца можа быць абскарджана ў Праўленне ГА «БСЖ», якое абавязана прыняць рашэнне па скарзе на працягу месяца. У выпадку нязгоды з рашэннем Праўлення па скарзе гэтае рашэнне Праўлення можа быць абскарджана З’езду ГА «БСЖ», які чакаецца. Рашэнне З’езда па скарзе з’яўляецца канчатковым.

    1. Страта членства ў ГА «БСЖ» адбываецца:
  • па асабістым жаданні ў адпаведнасці з заявай, пададзенай адпаведнай пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», а пры яе адсутнасці па месцы працы члена
    ГА «БСЖ» – Праўленню ГА «БСЖ» (датай выхада лічыцца дата падачы заявы);
  • у выпадку выключэння з ліку членаў ГА «БСЖ».

Выключэнне з ліку членаў ГА «БСЖ» адбываецца:

  • у выпадку здзяйснення членам ГА «БСЖ» антыграмадскага ўчынку,
    які ганьбіць званне журналіста;
  • за няўплату членскіх узносаў без уважлівых прычын тэрмінам больш
    за год, а таксама за страту сувязі з ГА «БСЖ».

Пытанне аб выключэнні з ліку членаў ГА «БСЖ» вырашаецца агульным сходам пярвічнай арганізацыі, зацвярджаецца кіруючым органам тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ», а затым Сакратарыятам ГА «БСЖ».

Рашэнне аб выключэнні з ліку членаў ГА «БСЖ» можа быць абскарджана найбліжэйшаму З’езду ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля таго, як рашэнне агульнага сходу пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» будзе зацверджана Сакратарыятам ГА «БСЖ».

    1. Улік членаў ГА «БСЖ» ажыццяўляюць Сакратарыят ГА «БСЖ», сакратарыяты тэрытарыяльных арганізацый, а таксама кіраўнікі (Бюро) пярвічных арганізацый ГА «БСЖ». Улiк ажыццяўляецца шляхам вядзення спiса членаў
      ГА «БСЖ», якi ў месячны тэрмiн аднаўляецца (карэктуецца) па меры ўступлення
      ў ГА «БСЖ», выбыцця ці выключэння з ліку членаў ГА «БСЖ». Форма спіса зацвярджаецца Праўленнем ГА «БСЖ» і даводзіцца да ўсіх тэрытарыяльных арганізацый ГА «БСЖ».

Праўленне ГА «БСЖ» таксама зацвярджае форму ўліковай карткі члена
ГА «БСЖ». Уліковыя карткі членаў ГА «БСЖ» заводзяцца кіраўнікамі (Бюро) пярвічных арганізацый у трох экзэмплярах і захоўваюцца (абнаўляюцца)
ва ўстаноўленым парадку ў пярвічнай арганізацыі па месцы працы (прымацавання) журналіста, у Сакратарыяце тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ»,
у Сакратарыяце ГА «БСЖ». Зверка спісаў членаў ГА «БСЖ» і праверка карэктнасці вядзення (абнаўлення) уліковых картак членаў ГА «БСЖ» праводзяцца
па патрабаванні і ў парадку, устаноўленым Праўленнем тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» і (або) Праўленнем ГА «БСЖ».

  1. СТРУКТУРА І КАЛЕГІЯЛЬНЫЯ ОРГАНЫ ГА «БСЖ»
    1. Пярвічныя арганізацыі з’яўляюцца асновай ГА «БСЖ». Яны могуць стварацца як па месцы творчай работы членаў ГА «БСЖ» – у сродках масавай інфармацыі, калі ў іх працуе не менш як тры журналісты, так і пры Сакратарыяце ГА «БСЖ», абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ». Члены
      ГА «БСЖ» – пенсіянеры, як правіла, знаходзяцца на ўліку ў пярвічнай арганізацыі па месцы апошняй работы, альбо ў тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ».
    2. Вышэйшым органам пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» з’яўляецца
      яе агульны сход. Усе пытанні вырашаюцца адкрытым або закрытым галасаваннем згодна з рашэннем гэтага сходу. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў ГА «БСЖ», што стаяць на ўліку ў канкрэтнай пярвічнай арганізацыі
      (далей – члены пярвічнай арганізацыі) і прыбылі на канкрэтны агульны сход.

Агульны сход склікаецца згодна з рашэннем Сакратара пярвічнай арганізацыі (Бюро пярвічнай арганізацыі пры яго наяўнасці). Пазачарговы агульны сход павінен быць скліканы Сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ»
(Бюро пярвічнай арганізацыі пры яго наяўнасці), калі гэтага запатрабавалі больш паловы членаў канкрэтнай пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», Рэвізор пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», адпаведная Кантрольна-рэвізійная камісія тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» або Кантрольна-рэвізійная камісія ГА «БСЖ».

Агульны сход правамоцны пры ўмове прысутнасці на ім простай большасці членаў пярвічнай арганізацыі.

Агульны сход пярвічнай арганізацыі праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей, чым раз у два гады.

Агульны сход пярвічнай арганізацыі:

  • прымае журналістаў у склад членаў ГА «БСЖ» і выключае з яго;
  • заслухоўвае справаздачу Сакратара (Бюро) пярвічнай арганізацыі
    ГА «БСЖ»;
  • абірае Сакратара (Бюро, вызначыўшы яго колькасны склад), Рэвізора пярвічнай арганізацыі тэрмінам на 2 гады;
  • абірае дэлегатаў на Канферэнцыю тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» згодна з устаноўленай Праўленнем тэрытарыяльнай арганізацыі нормай прадстаўніцтва;
  • прымае рашэнні аб накірунках статутнай дзейнасці на прадстаячы перыяд, у тым ліку звязаных з:
  • павышэннем кваліфікацыі, прафесійнага ўзроўня журналістаў, развіццём іх творчай актыўнасці і ініцыятывы, асабліва маладых журналістаў;
  • абаронай правоў журналістаў;
  • вылучэннем ва ўстаноўленым парадку лепшых работ журналістаў
    на атрыманне прэмій, ганаровых званняў і іншых узнагарод;
  • правядзеннем па дамоўленасці з кіраўніцтвам рэдакцыі ўнутрырэдакцыйных творчых конкурсаў.

Агульны сход пярвічнай арганізацыі можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ».

Пярвічныя арганізацыі ГА «БСЖ», створаныя ў рэдакцыях СМІ рэспубліканскага, рэгіянальнага і ведамаснага (карпаратыўнага) узроўня, могуць быць надзелены Праўленнем ГА «БСЖ» правамі юрыдычнай асобы. У гэтым выпадку яны маюць свае разліковыя рахункі ў банку, уласныя пячаткі.

    1. Пярвічнай арганізацыяй кіруе яе Сакратар, а калі ў пярвічнай арганізацыі больш за 20 членаў – Бюро.

Сакратар (Бюро) ажыццяўляе планаванне ўсёй статутнай работы, улік членаў, збірае членскія ўзносы, утрымлівае ў парадку і захоўвае дублікаты ўліковых картак і ўсю рабочую дакументацыю, арганізоўвае выкананне рашэнняў агульнага схода пярвічнай арганізацыі, Сакратарыята, Праўлення і Канферэнцыі тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ», Сакратарыята, Праўлення і З’езда ГА «БСЖ», а таксама можа разглядаць іншыя пытанні, не аднесеныя згодна з дадзеным Статутам
да кампетэнцыі агульнага сходу пярвічнай арганізацыі і яе Рэвізора.

Бюро пярвічнай арганізацыі ўзначальвае яго Сакратар, які абіраецца з ліку членаў Бюро на арганізацыйным пасяджэнні Бюро.

Рашэнні на пасяджэннях Бюро прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Бюро, якія прысутнічаюць.

Пасяджэнні Бюро праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год.

    1. Рэвізор пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» ажыццяўляе функцыі Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ» у прымяненні да дзейнасці пярвічнай арганізацыі.
    2. Рашэнні Сакратара (Бюро), Рэвізора пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» могуць быць абскарджаны ў Кантрольна-рэвізійную камісію адпаведнай тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля прыняцця адпаведнага рашэння. Кантрольна-рэвізійная камісія павінна прыняць рашэнне
      па скарзе на працягу месяца пасля атрымання скаргі. Аб прынятым рашэнні заяўніку павінна быць паведамлена пісьмова на працягу дзесяці дзён пасля прыняцця рашэння.

У выпадку нязгоды з рашэннем па скарзе, якое прыняла Кантрольна-рэвізійная камісія тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ», гэта рашэнне можа быць абскарджана ў Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ», будучаму З’езду
ГА «БСЖ». Пры гэтым скарга павінна быць пададзена ў Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля атрымання рашэння па папярэдняй скарзе. Атрыманую скаргу Кантрольна-рэвізійная камісія павінна перадаць будучаму З’езду ГА «БСЖ» для разгляда яе па сутнасці. Рашэнне З’езда па скарзе з’яўляецца канчатковым.

    1. У склад абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» уваходзяць усе пярвічныя арганізацыі ГА «БСЖ», якія дзейнічаюць на тэрыторыі канкрэтнай вобласці (горада Мінска).

Тэрытарыяльная арганізацыя можа быць створана, калі на тэрыторыі адпаведнай вобласці (горада Мінска) ёсць дзве і болей пярвічных арганізацый
ГА «БСЖ».

Тэрытарыяльныя арганізацыі ГА «БСЖ» могуць быць надзелены Праўленнем ГА «БСЖ» правамі юрыдычнай асобы. У гэтым выпадку яны маюць свой разліковы рахунак у банку, пячатку, штамп і бланк са сваімі найменнямі.

Грашовыя сродкі тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» складаюцца
з адлічэнняў ад членскіх узносаў, сабраных у пярвічных арганізацыях, што ўваходзяць у склад адпаведнай тэрытарыяльнай арганізацыі згодна
з іх размеркаваннем па рашэнню Праўлення ГА «БСЖ», сродкаў ад правядзення семінараў, творчых і іншых статутных мерапрыемстваў, дабрачынных ахвяраванняў, сродкаў папячыцеляў, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам.

    1. Вышэйшым органам абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі
      ГА «БСЖ» з’яўляецца Канферэнцыя, якая праводзіцца па меры неабходнасці,
      але не радзей за адзін раз у пяць гадоў.

Канферэнцыя склікаецца Праўленнем тэрытарыяльнай арганізацыі
ГА «БСЖ».

Праўленне тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» абавязана склікаць нечарговую Канферэнцыю пры наяўнасці патрабавання наконт гэтага больш паловы пярвічных арганізацый, што ўваходзяць у склад тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ», ці Кантрольна-рэвізійнай камісіі тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ».

Рашэнне аб скліканні Канферэнцыі прымаецца не пазней, чым за тры месяцы да яе пачатку, аб чым паведамляецца пярвічным арганізацыям, што ўваходзяць
у склад тэрытарыяльнай арганізацыі. Норму прадстаўніцтва на Канферэнцыю
ад пярвічных арганізацый устанаўлівае Праўленне тэрытарыяльнай арганізацыі
ГА «БСЖ».

Канферэнцыя лічыцца правамоцнай, калі ў яе працы прымае ўдзел больш паловы абраных дэлегатаў. Рашэнне Канферэнцыі лічыцца прынятым у выпадку наяўнасці простай большасці галасоў дэлегатаў, якія прысутнічаюць на Канферэнцыі.

Форма галасавання ўстанаўліваецца Канферэнцыяй.

Норму прадстаўніцтва на Канферэнцыю ад пярвічных арганізацый устанаўлівае Праўленне тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ».

    1. Канферэнцыя тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ»:
  • заслухоўвае справаздачы Праўлення і Кантрольна-рэвізійнай камісіі тэрытарыяльнай арганізацыі, дае ацэнку работы гэтых органаў;
  • вызначае перспектыўныя накірункі работы на прадстаячы перыяд, выпрацоўвае праграму дзейнасці тэрытарыяльнай арганізацыі на аснове дадзенага Статута і кантралюе яе выкананне;
  • вызначае колькасны склад новага Праўлення і Кантрольна-рэвізійнай камісіі тэрытарыяльнай арганізацыі;
  • выбірае Праўленне тэрытарыяльнай арганізацыі, яго старшыню
    і Кантрольна-рэвізійную камісію;
  • вылучае дэлегатаў ад тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» на маючы адбыцца З’езд ГА «БСЖ» па квоце, устаноўленай Праўленнем ГА «БСЖ»;
  • па ўзгадненню з Сакратарыятам ГА «БСЖ» вылучае кандыдатаў
    ад тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» у члены Праўлення ГА «БСЖ» для выбрання на маючым адбыцца З’ездзе ГА «БСЖ»;
  • фармулюе пытанні і вылучае ініцыятывы ад імя тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» для іх разгляду (па ўзгадненню з Сакратарыятам
    ГА «БСЖ») на маючым адбыцца З’ездзе ГА «БСЖ».

Выбранымі на Канферэнцыі тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» лічацца кандыдаты, якія атрымалі большасць галасоў (50 працэнтаў плюс адзін голас
ад агульнай колькасці дэлегатаў, якія ўдзельнічаюць у рабоце Канферэнцыі).
Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае больш за палову галасоў, праводзіцца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў; абраным лічыцца кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры.

Канферэнцыя можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне дзейнасці тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ».

    1. Праўленне абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» дзейнічае ў перыяд паміж канферэнцыямі і з’яўляецца кіруючым органам тэрытарыяльнай арганізацыі.

Праўленне праводзіць свае пасяджэнні па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год.

Пасяджэнні Праўлення могуць праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме
відэа-канферэнц-сувязі або ў сумешчаным фармаце (члены Праўлення ўдзельнічаюць у пасяджэнні вочна або ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі),
але з абавязковай верыфікацыяй асобы члена Праўлення, які падключыўся
да пасяджэння дыстанцыйна ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, да пачатку пасяджэння Праўлення і вызначэння яго правамоцнасці (наяўнасці кворуму). Абавязкі па верыфікацыі асобы члена (членаў) Праўлення, які (якія) ўдзельнічае (ўдзельнічаюць) у пасяджэнні, ускладаюцца на старшыню, які вядзе пасяджэнне.

Пасяджэнне Праўлення правамоцнае, калі ў ім удзельнічае (вочна або
ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі) простая большасць членаў Праўлення. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Праўлення, што ўдзельнічаюць
у пасяджэнні.

    1. Праўленне абласной ці Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ»:
  • склікае Канферэнцыю тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ»;
  • вызначае дату, парадак дня Канферэнцыі і час пачатку працы, месца
    яе правядзення, норму прадстаўніцтва на Канферэнцыі;
  • рыхтуе справаздачу перад Канферэнцыяй;
  • зацвярджае эскіз пячаткі, штампа, бланка ў выпадку надзялення Праўленнем ГА «БСЖ» тэрытарыяльнай арганізацыі правамі юрыдычнай асобы
     і рэальнай патрэбнасці ў гэтым;
  • абірае намесніка (намеснікаў) старшыні Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ»;
  • вызначае колькасны склад Сакратарыята тэрытарыяльнай арганізацыі
    ГА «БСЖ»;
  • выбірае Сакратарыят з ліку членаў Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ»;
  • разглядае і зацвярджае перспектыўныя напрамкі і план работы тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» на наступны год;
  • звяртаецца да Праўлення ГА «БСЖ» з запытамі і ініцыятывамі, якія патрабуюць разгляду на цэнтральным узроўні прыняцця рашэнняў;
  • зацвярджае штатны расклад і памеры пасадных акладаў штатных работнікаў;
  • разглядае пытанні правядзення творчых конкурсаў, семінараў, лекцый, майстар-класаў і іншых статутных мерапрыемстваў; вывучэння і распаўсюджвання перадавога вопыту работы рэдакцыйных калектываў, асобных журналістаў;
  • фарміруе пастаянныя і часовыя камісіі, групы, сектары і клубы
    па напрамках статутнай дзейнасці ГА «БСЖ»;
  • выбірае ўпаўнаважаных па напрамках статутнай дзейнасці
    (па цыфравізацыі, па абароне правоў журналістаў, па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, па развіццю карпаратыўных СМІ і інш.) з правам дарадчага
    або сапраўднага голасу ў Сакратарыяце тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ»;
  • вызваляе ад абавязкаў намеснікаў старшыні Праўлення, калі яны звяртаюцца з такой просьбай у пісьмовай форме да Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ», і абірае новых з ліку членаў Праўлення на тэрмін паўнамоцтваў Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» да маючай адбыцца Канферэнцыі;
  • распараджаецца маёмасцю ГА «БСЖ», якая знаходзіцца ў карыстанні тэрытарыяльнай арганізацыі, у парадку і памерах, вызначаных Праўленнем
    ГА «БСЖ»;

Выбранымі на пасяджэнні Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» лічацца кандыдаты, якія атрымалі большасць галасоў (50 працэнтаў плюс адзін голас ад агульнай колькасці членаў Праўлення, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні). Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае больш за палову галасоў, праводзіцца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў; абраным лічыцца кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры.

Праўленне тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» можа разглядаць таксама іншыя пытанні, якія не ўваходзяць згодна з дадзеным Статутам у кампетэнцыю Канферэнцыі і Кантрольна-рэвізійнай камісіі тэрытарыяльнай арганізацыі
ГА «БСЖ».

У выпадку адсутнасці старшыні Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі
ГА «БСЖ», яго абавязкі выконвае яго намеснік, упаўнаважаны старшынёй Праўлення або Сакратарыятам тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ».

    1. У перыяд паміж пасяджэннямі Праўлення тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ» яго функцыі па забеспячэнні дзейнасці тэрытарыяльнай арганізацыі
      ГА «БСЖ» ажыццяўляе Сакратарыят тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ».

Сакратарыят і Кантрольна-рэвізійная камісія тэрытарыяльнай арганізацыі выконваюць функцыі такіх жа органаў ГА «БСЖ», але ў межах дзейнасці тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ». Іх узначальваюць адпаведна старшыня Праўлення і старшыня Кантрольна-рэвізійнай камісіі тэрытарыяльнай арганізацыі. Паўнамоцтвы гэтых асобаў пры кіраванні Сакратарыятам і Кантрольна-рэвізійнай камісіяй тэрытарыяльнай арганізацыі такія ж, як і такіх жа асобаў адпаведных органаў ГА «БСЖ», але ў межах дзейнасці тэрытарыяльнай арганізацыі ГА «БСЖ». Перыядычнасць пасяджэнняў гэтых органаў, парадак прыняцця імі рашэнняў такія ж, як і адпаведных органаў ГА «БСЖ».

    1. Рашэнні органаў тэрытарыяльнай арганізацыі могуць быць абскарджаны ў Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ», будучаму З’езду ГА «БСЖ».
      Пры гэтым скарга павінна быць пададзена ў Кантрольна-рэвізійную камісію
      ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля атрымання рашэння па папярэдняй скарзе. Атрыманую скаргу Кантрольна-рэвізійная камісія павінна перадаць будучаму З’езду ГА «БСЖ» для разгляда яе па сутнасці. Рашэнне З’езда па скарзе з’яўляецца канчатковым.
    2. Вышэйшым органам ГА «БСЖ» з’яўляецца З’езд, які склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за пяць гадоў. З’езд склікаецца Праўленнем ГА «БСЖ».

Праўленне ГА «БСЖ» абавязана склікаць З’езд пры наяўнасці патрабавання наконт гэтага не менш, як адной трэцяй членаў ГА «БСЖ» ці Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ». Праўленне ГА «БСЖ» можа таксама самастойна прыняць рашэнне аб скліканні пазачарговага З’езда.

Рашэнне аб скліканні З’езда прымаецца не пазней, чым за тры месяцы да яго пачатку, аб чым паведамляецца ў друку. Норму прадстаўніцтва на З’езд
ад тэрытарыяльных арганізацый устанаўлівае Праўленне ГА «БСЖ».

З’езд лічыцца правамоцным, калі ў яго працы прымае ўдзел больш паловы абраных дэлегатаў. Рашэнне З’езда лічыцца прынятым у выпадку наяўнасці простай большасці галасоў дэлегатаў, якія прысутнічаюць на З’ездзе, калі іншае
не вызначана гэтым Статутам.

Форма галасавання ўстанаўліваецца З’ездам.

    1. З’езд ГА «БСЖ»:
  • вызначае прыярытэтныя накірункі дзейнасці ГА «БСЖ» на наступны перыяд;
  • прымае Статут ГА «БСЖ», уносіць у яго змяненні і (або) дапаўненні
    з наступнай іх дзяржаўнай рэгістрацыяй у адпаведным парадку;
  • заслухоўвае справаздачы аб дзейнасці Праўлення і Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ» за час, які мінуў;
  • уносіць змены і дапаўненні ў Кодэкс прафесійнай этыкі журналіста;
  • выбірае Старшыню Праўлення ГА «БСЖ»;
  • вызначае колькасны склад і выбірае Праўленне і Кантрольна-рэвізійную камісію ГА «БСЖ» тэрмінам на 5 гадоў;
  • выбірае Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы.

Выбранымі лічацца кандыдаты, якія набяруць большасць галасоў
(50 працэнтаў плюс адзін голас ад усёй колькасці дэлегатаў, што прымаюць удзел у рабоце З’езда). Калі ніхто з прэтэндэнтаў не набярэ больш за палову галасоў, праводзіцца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, што набралі большую колькасць галасоў; абранай лічыцца асоба, якая ў другім туры набрала большую колькасць галасоў.

    1. Праўленне ГА «БСЖ» з’яўляецца кіруючым органам ГА «БСЖ».
      Яно дзейнічае ў перыяд паміж З’ездамі ГА «БСЖ».

Старшыня Праўлення ГА «БСЖ», яго намеснікі, Старшыня Камітэта
па прэміях і прафесійнай этыцы, старшыні тэрытарыяльных арганізацый
ГА «БСЖ» уваходзяць у склад Праўлення ГА «БСЖ» па пасадзе.

Тэрмін паўнамоцтваў Праўлення ГА «БСЖ» – 5 гадоў. Пасяджэнні (пленумы) Праўлення ГА «БСЖ» склікаюцца Старшынёй Праўлення ГА «БСЖ» па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за год, і лічацца правамоцнымі,
калі ў іх рабоце прымае ўдзел не менш, як палова членаў Праўлення ГА «БСЖ».

Пасяджэнні (пленумы) Праўлення ГА «БСЖ» могуць праводзіцца
ў дыстанцыйным рэжыме відэа-канферэнц-сувязі або ў сумешчаным фармаце (члены Праўлення ўдзельнічаюць у пасяджэнні вочна або ў рэжыме
відэа-канферэнц-сувязі), але з абавязковай верыфікацыяй асобы члена Праўлення, які падключыўся да пасяджэння дыстанцыйна ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі,
да пачатку пасяджэння Праўлення і вызначэння яго правамоцнасці (наяўнасці кворуму). Абавязкі па верыфікацыі асобы члена (членаў) Праўлення, які (якія) ўдзельнічае (ўдзельнічаюць) у пасяджэнні, ускладаюцца на старшыню, які вядзе пасяджэнне.

Старшыня Праўлення ГА «БСЖ» абавязаны склікаць пазачарговы пленум (пасяджэнне) Праўлення ГА «БСЖ» пры наяўнасці патрабавання не менш,
як паловы членаў Праўлення ГА «БСЖ», ці пры наяўнасці патрабавання Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ».

Рашэнні на пленумах Праўлення ГА «БСЖ» прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Праўлення, якія удзельнічаюць у пасяджэнні.

    1. Праўленне ГА «БСЖ»:
  • склікае З’езды ГА «БСЖ»;
  • рыхтуе справаздачу З’езду;
  • уносіць змяненні і (або) дапаўненні ў Статут ГА «БСЖ», калі гэта выклікана неабходнасцю прывесці яго ў адпаведнасць з заканадаўствам ці звязана з пераменай юрыдычнага адраса;
  • забяспечвае выкананне рашэнняў З’езда, а таксама ўласных рашэнняў;
  • вызначае колькасць намеснікаў Старшыні Праўлення і выбірае іх;
  • фарміруе Сакратарыят ГА «БСЖ» з ліку членаў Праўлення ГА «БСЖ», зацвярджае палажэнне аб ім, якое не павінна супярэчыць гэтаму Статуту;
  • зацвярджае эскізы пячаткі, штампа, бланка ГА «БСЖ»;
  • выступае з заявамі і дэкларацыямі ад імя ГА «БСЖ»;
  • разглядае і зацвярджае перспектыўныя напрамкі і план работы ГА «БСЖ» на наступны год;
  • рэалізуе ўстаноўленыя заканадаўствам паўнамоцтвы ўласніка ў адносінах юрыдычных асобаў, якія заснаваны ГА «БСЖ» у парадку, устаноўленым заканадаўствам, зацвярджае іх статуты і назначае на пасады іх кіраўнікоў;
  • вызначае формы ўзаемаадносін ГА «БСЖ» з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, заключае дагаворы з імі;
  • зацвярджае сімволіку ГА «БСЖ», рыхтуе дакументы адносна
    яе дзяржаўнай рэгістрацыі ў дзеючым парадку;
  • прымае рашэнні аб правядзенні творчых конкурсаў, семінараў, лекцый, майстар-класаў і іншых статутных мерапрыемстваў; пытанні вывучэння
    і распаўсюджвання перадавога вопыту работы рэдакцыйных калектываў, асобных журналістаў;
  • зацвярджае ўзоры грамат, дыпломаў і іншых форм прызнання заслуг членаў ГА «БСЖ»;
  • вызначае велічыню ўступнага і штогадовага членскага ўзносаў;
  • вызначае канкрэтны працэнт ад атрыманых членскіх узносаў тэрытарыяльнымі арганізацыямі ГА «БСЖ», які яны пералічваюць на разліковы рахунак ГА «БСЖ»;
  • засноўвае ва ўстаноўленым парадку сродкі масавай інфармацыі
    ГА «БСЖ»;
  • фарміруе пастаянныя і часовыя камісіі, групы, сектары і клубы
    па накірунках статутнай дзейнасці ГА «БСЖ»;
  • выбірае ўпаўнаважаных па напрамках статутнай дзейнасці
    (па цыфравізацыі, па абароне правоў журналістаў, па міжнародным супрацоўніцтве, па развіццю карпаратыўных СМІ і інш.) з правам дарадчага
    або сапраўднага голасу ў Сакратарыяце ГА «БСЖ»;
  • распараджаецца маёмасцю ГА «БСЖ»;
  • вызваляе ад абавязкаў Старшыню Праўлення або яго намеснікаў, калі яны пісьмова звернуцца з такой просьбай да Праўлення ГА «БСЖ», і выбірае выконваючага абавязкі Старшыні Праўлення і яго намеснікаў з ліку членаў Праўлення на час паўнамоцтваў Праўлення ГА «БСЖ» да З’езда, які чакаецца.

Праўленне ГА «БСЖ» можа таксама разглядаць іншыя пытанні, якія згодна
з гэтым Статутам не ўваходзяць у кампетэнцыю З’езда і Кантрольна-рэвізійнай камісіі ГА «БСЖ».

У выпадку адсутнасці Старшыні Праўлення ГА «БСЖ» яго абавязкі выконвае першы намеснік Старшыні Праўлення ГА «БСЖ».

    1. У перыяд паміж пленумамі (пасяджэннямі) Праўлення ГА «БСЖ» функцыі па забеспячэнні дзейнасці ГА «БСЖ» ажыццяўляе Сакратарыят
      ГА «БСЖ». Ён выбіраецца на пасяджэнні Праўлення з ліку членаў Праўлення
      на перыяд дзейнасці Праўлення ГА «БСЖ».

Пасяджэнні Сакратарыята ГА «БСЖ» склікаюцца Старшынёй Праўлення
ГА «БСЖ», які ўзначальвае Сакратарыят, па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за месяц, і лічацца правамоцнымі, калі ў іх працы прымае ўдзел больш паловы членаў Сакратарыята ГА «БСЖ».

Пасяджэнні Сакратарыята ГА «БСЖ» могуць праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме відэа-канферэнц-сувязі або ў сумешчаным фармаце (члены Сакратарыята ўдзельнічаюць у пасяджэнні вочна або ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі),
але з абавязковай верыфікацыяй асобы члена Сакратарыята, які падключыўся
да пасяджэння дыстанцыйна ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, да пачатку пасяджэння Сакратарыята і вызначэння яго правамоцнасці (наяўнасці кворуму). Абавязкі па верыфікацыі асобы члена (членаў) Сакратарыята, які (якія) ўдзельнічае (ўдзельнічаюць) у пасяджэнні, ускладаюцца на старшыню, які вядзе пасяджэнне.

Рашэнні на пасяджэнні Сакратарыята прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Сакратарыята, якія ўдзельнічаюць у рабоце пасяджэння.

    1. Сакратарыят ГА «БСЖ»:
  • распрацоўвае праекты планаў асноўных статутных мерапрыемстваў, бюджэту ГА «БСЖ», іншых дакументаў;
  • каардынуе і кантралюе бягучую работу ГА «БСЖ»;
  • прымае рашэнне аб выдаткаванні сродкаў на правядзенне бягучых планавых і пазапланавых мерапрыемстваў;
  • зацвярджае галоўных рэдактараў выданняў ГА «БСЖ» і адказных
    за стварэнне і вядзенне лічбавых акаўнтаў, груп, паблікаў, чатаў, чат-ботаў і іншых лічбавых рэсурсаў камунікацыі ГА «БСЖ»;
  • выступае са зваротамі, з заявамі і дэкларацыямі ад імя ГА «БСЖ»;
  • зацвярджае штатны расклад ГА «БСЖ»;
  • разглядае праекты двухбаковых і шматбаковых мемарандумаў, дагавораў
    і пагадненняў з адпаведнымі замежнымі і міжнароднымі грамадскімі (некамерцыйнымі) арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі (іх факультэтамі) гуманітарнага профілю і рэдакцыямі сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў;
  • зацвярджае вынікі агульнарэспубліканскіх конкурсаў ГА «БСЖ» («Дэбют», «Залатое пяро БСЖ» і іншых), а таксама прымае рашэнне аб удзеле
    ў замежных і міжнародных конкурсах журналісцкага майстэрства;
  • хадайнічае перад кіраўніцтвам рэдакцый СМІ, іх заснавальнікамі, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі
    аб матэрыяльным стымуляванні, узнагароджанні і заахвочванні каштоўнымі падарункамі членаў ГА «БСЖ», якія найбольш вызначыліся з пункту гледжання прафесійнага майстэрства;
  • аказвае практычную кансультацыйную, метадычную і экспертную дапамогу і падтрымку тэрытарыяльным арганізацыям ГА «БСЖ», рэдакцыям СМІ, дзяржаўным органам, грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям па іх запытах;
  • узаемадзейнічае з Саветам старэйшын ГА «БСЖ» па статутных пытаннях ГА «БСЖ» і на падставе Палажэння аб Савеце старэйшын ГА «БСЖ»;
  • разглядае хадайніцтвы, просьбы і заявы членаў ГА «БСЖ», арганізацыйных і дарадчых структур ГА «БСЖ».

Сакратарыят можа таксама выконваць іншыя функцыі Праўлення ГА «БСЖ» пры наяўнасці дэлегавання яму Праўленнем такіх функцый.

    1. Для ажыццяўлення прафесійных мэт і задач ГА «БСЖ» З’ездам
      ГА «БСЖ» ствараецца Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў.
      Ён дзейнічае на аснове Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста, які прымаецца
      на З’ездзе ГА «БСЖ» і не павінен супярэчыць гэтаму Статуту.
    2. Палажэнне аб Камітэце па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў, якое не павінна супярэчыць гэтаму Статуту, зацвярджае Праўленне ГА «БСЖ».
    3. Старшыню, намесніка старшыні Камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы выбіраюць члены Камітэта. Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў упаўнаважаны (разам з іншым, што адлюстравана ў палажэнні аб ім) даваць экспертную ацэнку друкаванаму твору па патрабаванню судоў або ў іншых выпадках, калі неабходна ўстанавіць адсутнасць ці наяўнасць парушэнняў норм журналісцкай этыкі.
    4. Кантрольна-рэвізійная камісія ГА «БСЖ» (далей – КРК) выбірае са свайго складу старшыню гэтай камісіі, яго намесніка і сакратара.

КРК:

  • ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю кантрольна-рэвізійных камісій тэрытарыяльных арганізацый ГА «БСЖ», рэвізораў пярвічных арганізацый;
  • правярае фінансава-гаспадарчую дзейнасць, стан уліку і справаздачнасці ГА «БСЖ», а таксама створаных ім іншых юрыдычных асоб, пра вынікі праверак паведамляе Сакратарыяту ГА «БСЖ» для прыняцця ім мер рэагавання;
  • сочыць за выкананнем патрабаванняў гэтага Статута Праўленнем
    ГА «БСЖ» і пасаднымі асобамі ГА «БСЖ»;
  • робіць справаздачу З’езду ГА «БСЖ»;
  • праводзіць праверкі правільнасці работы з пісьмамі, скаргамі і іншымі ўваходнымі дакументамі.
    1. КРК праводзіць праверкі і рэвізіі па меры неабходнасці, аднак не радзей, чым раз за год.
    2. Старшыня КРК склікае пасяджэнні КРК, старшынствуе на іх, падпісвае разам з сакратаром КРК пратаколы пасяджэнняў КРК, а таксама ажыццяўляе іншыя функцыі, звязаныя з работай КРК.

Намеснік Старшыні КРК выконвае даручэнні Старшыні КРК, а таксама выконвае функцыі Старшыні КРК пры адсутнасці апошняга.

    1. Патрабаванні членаў КРК у сувязі з іх статутнай дзейнасцю абавязковыя для ўсіх членаў ГА «БСЖ», яго службовых асоб і выбарных органаў.
    2. Для рэалізацыі статутных мэт і задач ГА «БСЖ» па пытаннях настаўніцтва і пераемнасці пакаленняў у журналісцкай сферы, прафесійнай арыентацыі моладзі, дадатковай падтрымкі ветэранаў журналісцкага руху З’езд
      ГА «БСЖ» засноўвае Савет старэйшын ГА «БСЖ». Савет старэйшын ГА «БСЖ» з’яўляецца дарадчым калегіяльным органам ГА «БСЖ». Ён дзейнічае на падставе гэтага Статута, Палажэння аб Савеце старэйшын ГА «БСЖ» і Кодэкса прафесійнай этыкі журналіста.
    3. Палажэнне аб Савеце старэйшын ГА «БСЖ» не павінна супярэчыць гэтаму Статуту і зацвярджаецца Сакратарыятам ГА «БСЖ».
    4. Старшыня Савета старэйшын ГА «БСЖ» выбіраецца на З’ездзе
      ГА «БСЖ» і ўваходзіць у склад Праўлення ГА «БСЖ» па пасадзе. Яго намеснік (намеснікі) абіраецца членамі дадзенага Савету з ліку ветэранаў журналістыкі
      і журналістаў-настаўнікаў – членаў ГА «БСЖ».
    5. Савет старэйшын ГА «БСЖ» па ўзгадненні з Сакратарыятам ГА «БСЖ»:
  • распрацоўвае праекты планаў асноўных напрамкаў работы
    і мерапрыемстваў Савета старэйшын і іншых дакументаў;
  • каардынуе і кантралюе бягучую дзейнасць Савета старэйшын;
  • дае справаздачу перад Сакратарыятам і Праўленнем ГА «БСЖ» аб выніках працы за адпаведны перыяд;
  • прымае рашэнні аб выкарыстанні сродкаў на правядзенне бягучых планавых і пазапланавых мерапрыемстваў;
  • праз Сакратарыят ГА «БСЖ» выступае з запытамі ў дзяржаўныя органы
    і арганізацыі, зваротамі, заявамі і дэкларацыямі ад імя Савета старэйшын
    ГА «БСЖ»;
  • разглядае хадайніцтвы, просьбы і заявы членаў Савета старэйшын
    і тэрытарыяльных арганізацый;
  • кансультуе Сакратарыят і Праўленне ГА «БСЖ» па пытаннях настаўніцтва, прафарыентацыі, абароны правоў членаў ГА «БСЖ», асабліва старэчага ўзросту;
  • па ўзгадненні з Сакратарыятам ГА «БСЖ» распрацоўвае, зацвярджае
    і ўручае падзякі, граматы, заахвочванні, каштоўныя падарункі і іншыя формы прызнання заслуг у журналісцкай і грамадскай дзейнасці ад імя Савета старэйшын ГА «БСЖ»;
  • па ўзгадненні з Сакратарыятам ГА «БСЖ» распрацоўвае, зацвярджае
    і рэалізуе палажэнні аб творчых конкурсах і конкурсах журналісцкага майстэрства, якія праводзяцца Саветам старэйшын ГА «БСЖ»;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы, рэдагаванні і выданні (публікацыі, выхаду
    ў эфір) кніг, брашур, зборнікаў эсэ, мемуараў, дакументальных і аўтабіяграфічных фільмаў, рэпартажаў і іншых форм візуалізацыі спадчыны ветэранаў журналістыкі і журналістаў-настаўнікаў ГА «БСЖ»;
  • праводзіць адбор лепшых творчых работ ад членаў Савета старэйшын
    і тэрытарыяльных арганізацый для ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах ГА «БСЖ», іншых творчых саюзаў і грамадскіх аб’яднанняў («Залатое пяро БСЖ», «Залатое пяро РГА «Белая Русь» і іншых), а таксама ў замежных і міжнародных конкурсах журналісцкага майстэрства, рашэнне аб удзеле ў якіх прынятае Сакратарыятам
    ГА «БСЖ»;
  • хадайнічае перад Сакратарыятам і Камітэтам па прэміях і прафесійнай этыцы журналістаў ГА «БСЖ» аб узнагароджанні членаў Савета старэйшын, тэрытарыяльных арганізацый ветэранаў журналістыкі і ветэранаў журналістыкі пры рэдакцыях СМІ прафесійнымі ўзнагародамі творчага аб’яднання
    («Падзяка ГА «БСЖ», «Ганаровая грамата ГА «БСЖ», «Заслужаны журналіст
    ГА «БСЖ» і іншымі);
  • па ўзгадненні з Сакратарыятам ГА «БСЖ» хадайнічае перад кіраўніцтвам рэдакцый СМІ, іх заснавальнікамі, тэатральна-відовішчнымі і гісторыка-культурнымі арганізацыямі і цэнтрамі Рэспублікі Беларусь аб стымуляванні
    і заахвочванні тых, хто найбольш вызначыўся з пункту гледжання настаўніцтва
    і іншай грамадскай працы ветэранаў журналістыкі;
  • аказвае практычную кансультацыйную, метадычную і экспертную дапамогу і падтрымку службовым асобам, Сакратарыяту, Праўленню ГА «БСЖ», дзяржаўным органам, грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям па іх запытах і ў сферы сваіх кампетэнцый.
    1. Усе пасяджэнні калегіяльных і дарадчых органаў афармляюцца пратаколамі, а рэвізіі – актамі.
  1. СЛУЖБОВЫЯ АСОБЫ ГА «БСЖ»
    1. Службовымі асобамі ГА «БСЖ» з’яўляюцца: Старшыня Праўлення
      ГА «БСЖ», яго першы намеснік і намеснікі.

Службовыя асобы ГА «БСЖ» выконваюць свае абавязкі пастаянна і могуць атрымліваць службовыя аклады ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Службовыя асобы ГА «БСЖ» у сваёй службовай дзейнасці кіруюцца патрабаваннямі заканадаўства, гэтага Статута.

    1. Старшыня Праўлення ГА «БСЖ» мае правы і абавязкі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
  • выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для штатных супрацоўнікаў;
  • прадстаўляе ГА «БСЖ» без даверанасці ў адносінах з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама
    з фізічнымі асобамі;
  • склікае пленумы Праўлення ГА «БСЖ», пасяджэнні Сакратарыята
    ГА «БСЖ» і старшынствуе на іх;
  • арганізуе выкананне прынятых З’ездам, Праўленнем, Сакратарыятам
    ГА «БСЖ» рашэнняў;
  • падбірае, назначае і вызваляе ад пасады штатных работнікаў;
  • падпісвае пастановы, пратаколы Праўлення і Сакратарыята ГА «БСЖ»;
  • заключае дагаворы ад імя ГА «БСЖ»;
  • распараджаецца грашовымі сродкамі ГА «БСЖ» у межах, вызначаных для яго Праўленнем ГА «БСЖ».

Старшыня Праўлення ГА «БСЖ» можа таксама ажыццяўляць іншыя функцыі, не аднесеныя гэтым Статутам да кампетэнцыі калегіяльных органаў ГА «БСЖ»,
а таксама старшыні КРК і яго намесніка.

    1. Першы намеснік Старшыні Праўлення ГА «БСЖ»:
  • падчас адсутнасці Старшыні Праўлення ГА «БСЖ» выконвае яго абавязкі, акрамя вырашэння кадравых пытанняў;
  • прымае ўдзел у міжнародных фестывалях журналістыкі, дзе прадстаўляе конкурсныя работы беларускіх журналістаў;
  • арганізуе творчыя і іншыя семінары і майстар-класы;
  • кантралюе ажыццяўленне прынятых творчых планаў у тэрытарыяльных арганізацыях ГА «БСЖ»;
  • арганізуе правядзенне штогадовых творчых конкурсаў ГА «БСЖ» «Залатое пяро» і «Дэбют»;
  • сумесна з факультэтам журналістыкі Беларускага дзяржаўнага  універсітэту ладзіць сустрэчы з абітурыентамі ў мэтах прафесійнай арыентацыі юнакоў і дзяўчат;
  • арганізуе мерапрыемствы па паляпшэнні работы маладых журналістаў, індывідуальных вытворцаў кантэнту сродкаў масавай інфармацыі і масавай камунікацыі, павышэнні іх кваліфікацыі;
  • прадстаўляе справаздачу перад З’ездам.
    1. Намеснікі Старшыні Праўлення ГА «БСЖ» выконваюць абавязкі згодна з іх размеркаваннем, зробленым Праўленнем ГА «БСЖ».
  1. ПАРАДАК АБСКАРДЖВАННЯ РАШЭННЯЎ ОРГАНАЎ ГА «БСЖ»
    1. Рашэнні любых органаў ГА «БСЖ» (акрамя ініцыятыўных рашэнняў КРК) могуць быць абскарджаны ў парадку, які прадугледжаны п. 4.5 гэтага Статута.
    2. Ініцыятыўныя рашэнні КРК ГА «БСЖ» могуць быць абскарджаны будучаму З’езду ГА «БСЖ». Пры гэтым скарга павінна быць пададзена
      ў Сакратарыят ГА «БСЖ» на працягу месяца пасля атрымання рашэння
      па папярэдняй скарзе. Атрыманую скаргу Сакратарыят ГА «БСЖ» павінен перадаць будучаму З’езду ГА «БСЖ» для разгляда яе па сутнасці. Рашэнне З’езда па скарзе з’яўляецца канчатковым.
  1. МАЁМАСЦЬ ГА «БСЖ»
    1. ГА «БСЖ» можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння яго статутнай дзейнасці, якая прадугледжана гэтым Статутам, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
    2. Члены ГА «БСЖ» пры страце членства ў ГА «БСЖ» не маюць права
      на ўступныя і членскія ўзносы, якія імі заплочаны, а таксама на маёмасць, якая была перададзена імі ва ўласнасць ГА «БСЖ», калі іншае не прадугледжана дагаворамі перадачы гэтай маёмасці.

Яны не нясуць адказнасці па абавязацельствах ГА «БСЖ», а ГА «БСЖ»
не адказвае па абавязацельствах сваіх членаў.

    1. Грашовыя сродкі ГА «БСЖ» складаюцца з:
  • уступных і членскіх узносаў;
  • дабрачынных ахвяраванняў;
  • паступленняў ад лекцый, семінараў, майстар-класаў, форумаў, выстаў, творчых, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў статутных мэтах;
  • даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены часткай трэцяй артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь
    «Аб грамадскіх аб’яднаннях».
  • паступленняў з іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    1. Маёмасць ГА «БСЖ» адлюстроўваецца ў бухгалтарскім балансе
      ГА «БСЖ».

Уласнікам маёмасці, якой карыстаюцца арганізацыйныя структуры
ГА «БСЖ», з’яўляецца ГА «БСЖ».

    1. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць ГА «БСЖ» не могуць пераразмяркоўвацца паміж яго членамі і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных задач. Дапускаецца выкарыстанне ГА «БСЖ» сваіх сродкаў
      на дабрачынныя мэты.
  1. ПАРАДАК ЛІКВІДАЦЫІ ГА «БСЖ»
    1. Рашэнне аб ліквідацыі ГА «БСЖ» лічыцца прынятым на З’ездзе
       ГА «БСЖ», калі за яго прагаласавала не менш, як дзве трэціх ад колькасці прысутных на З’ездзе дэлегатаў пры наяўнасці кворуму.

Рашэнне аб ліквідацыі ГА «БСЖ» можа таксама прыняць суд Рэспублікі Беларусь на падставах і ў парадку, якія прадугледжаны заканадаўствам.

    1. У выпадку, калі рашэнне аб ліквідацыі ГА «БСЖ» прыняў яго З’езд,
      гэты калегіяльны орган утварае ліквідацыйную камісію, да якой з моманту прынятага рашэння аб ліквідацыі пераходзяць усе правы па ўпраўленню ГА «БСЖ» на перыяд яго ліквідацыі.
    2. Ліквідацыя ГА «БСЖ» адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    3. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць ГА «БСЖ», якія застануцца пасля неабходных разлікаў, прадугледжаных заканадаўствам, накіроўваюцца ліквідацыйнай камісіяй на статутныя мэты ГА «БСЖ».