«Новае Палессе» адзначае 95-годдзе з дня заснавання

Новости

«Новае Палессе» адзначае 95-годдзе з дня заснавання. Міністр інфармацыі Марат Маркаў павіншаваў калектыў.

“На працягу амаль стагоддзя выданне стала сапраўднай візітнай карткай Жыткаўшчыны, нязменным люстэркам яе жыцця, голасам чалавека – працаўніка.

Дзякуючы вашай штодзённай працы, жыхары Палесся заўсёды аператыўна атрымліваюць важную інфармацыю, даведваюцца пра навіны роднага краю, адчуваюць сваю датычнасць да агульнага жыцця. Вы аб’ядноўваеце людзей, спрыяеце захаванню гісторыі і традыцый, фарміруеце грамадскую думку.

Няхай «Новае Палессе» надалей развіваецца, павялічвае сваю аўдыторыю і застаецца любімым выданнем для вашых чытачоў, кожны ваш нумар будзе цікавым, актуальным і запамінальным.

Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, творчых поспехаў, прафесійных дасягненняў і далейшага росквіту”.

Міністр інфармацыі Марат Маркаў

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *