Вераніка Тарасюк: Тэлевізійны прадукт патрабуе вялікіх высілкаў

Захапленне сваёй прафесіяй і вера ў тое, што там, дзе ты патрэбны, для цябе знойдзецца месца пад сонцам. Так можна апісаць творчы шлях Веранікі Тарасюк, якая пасля заканчэння гістарычнага факультэта пайшла працаваць у тэлерадыёкампанію «Брэст». Была вядучай навін, праекта «Палескі пачастунак», а цяпер працуе ў праграме «Ранішні эспрэса», для якой робіць рубрыку «Аколіца». За восем гадоў тэлевізійнай практыкі яна, здаецца, вывела для сябе формулу поспеху: трэба па-філасофску ставіцца да жыцця, тады і ўбачыш больш, і дойдзеш да сваіх перамог.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]

На радзіме Шыманскага і Юдчыца: Калісьці жыццё ў Пешках біла ключом

Калі, збочыўшы з шырокай шашы, пракладзенай з Бярозы ў бок Драгічына, падыходзіш да вёскі Пешкі, схаванай за шчыльнай сцяною дрэў, ствараецца ўражанне, што яна зусім невялічкая. Аднак пасля таго як мінеш першыя хаты, раптам разумееш — насамрэч гэта далёка не так. Не бачна канца асфальтаванай вуліцы, паабапал якой цягнуцца то прасторныя сучасныя дамы, то нізенькія старэнькія хацінкі. Злева і справа да яе то тут, то там прымыкаюць вузенькія завулкі.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]