Айчынныя і замежныя журналісты праехалі па Нарачанскім краі

Прадстаўнікі айчынных і замежных СМI прынялі ўдзел у прэс-туры па Нарачанскім краі.

Міншчына — сэрца Беларусі. Да яе, як артэрыі, сходзяцца шляхі-дарогі з усіх канцоў краіны. Сталічная вобласць мае значны турыстычны патэнцыял. За апошнія тры гады шмат зроблена ў гэтым накірунку, з’явілася нямала знакавых аб’ектаў, якія карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод беларусаў і замежных гасцей. Сферай павышанай увагі было і застаецца развіццё Нарачанскага краю.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]

Кропка гледжання: Ці трэба спяшацца спісваць у архіў традыцыйныя медыя

Неяк  так  здарылася,  што журналісты пішуць у газетах аб усім на свеце, акрамя праблем уласнага цэха. Ну няма ў газетчыкаў такой звычкі — выносіць уласныя праблемы і цяжкасці на абмеркаванне чытачоў. Часцей абмяжоўваемся размовамі на рэдакцыйных лятучках ды гарачымі спрэчкамі ў курылках. Між тым асэнсаваць тыя працэсы, якія ідуць у медыйнай галіне, не толькі вельмі важна, але і жыццёва неабходна для ўсяго грамадства.

Агульным месцам стала сцвярджэнне, што папяровая прэса дажывае апошнія часы. Маўляў, Інтэрнэт, вай-фай хутка адправяць традыцыйныя газеты і часопісы ў музей. Будучае належыць Інтэрнэту як тэхнічна прасунутай мадэлі распаўсюджвання інфармацыі, і гэта не аспрэчваецца. Адкуль узялася такая ўпэўненасць, дакладна невядома. Трэба адзначыць, з гэтым ніхто асабліва і не спрачаецца: усім ясна, што Інтэрнэт — зусім іншы шлях распаўсюджвання і спажывання інфармацыі. Але ёсць шэраг пытанняў, на якія не знайшлося пакуль адказаў.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]