Святлана Дзянісава: Часопіс «Маладосць» – эксперыментальная пляцоўка

Бадай, няма ў беларускай літаратуры такога пісьменніка ці паэта, творчы шлях якога не перасёкся з часопісам «Маладосць». Што не дзіўна: у мінулым годзе адзначылі яго 60-гадовы юбілей, у якім — лёс некалькіх пісьменніцкіх пакаленняў, развіццё літаратурнага працэсу ў Беларусі і, уласна, гісторыя самога часопіса.

Галоўным рэдактарам «Маладосці» Святлана Дзянісава стала напярэдадні юбілею. З-за чаго адразу давялося вырашаць дзве задачы: акрамя таго, што трэба было хутка ўваходзіць у курс справы выдання часопіса, знаёміцца з аўтарамі, планаваць будучае «Маладосці», неабходна было ладзіць сустрэчы з чытачамі, прэзентацыі, розныя іншыя юбілейныя мерапрыемствы.
Читать дальше…

Популярность: 1% [?]