Міністр інфармацыі:
«Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі, а таксама ветэранаў журналістыкі з 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання. Заснаваная ў снежні 1944 года як «Савецкая вёска», газета разам з краінай прайшла складаны гістарычны шлях, стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна. Выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў.
Знаходзячыся на вастрыні жыцця, газета садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, заўсёды застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.
Няхай любімая праца прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі», — павіншаваў калег Марат Маркаў.