«Вы заявілі пра сябе як шматгранная творчая асоба – журналіст i пісьменнік, кіраўнік i здольны арганізатар, актыўны праваднік дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.
Ваш шчодры талент знаходзіць адлюстраванне ў публікацыях, разнастайных літаратурных творах па гістарычным радзімазнаўстве i краязнаўстве, а таксама ў кнігах, прызначаных для самых маленькіх чытачоў.
У свaix творах Вы паказалі сябе як майстар мастацкага слова, пісьменнік, які тонка адчувае дыханне малой радзімы, прыгажосць i адметнасць роднай мовы» – адзначыў Уладзімір Пярцоў пры ўзнагароджанні дырэктара – галоўнага рэдактара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда», старшыні Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі».