Часопісу «полымя» — 100 гадоў!

Новости

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў часопіса са 100-годдзем з дня выхаду яго першага нумара:

«Полымя» — старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне краіны, у стварэнні якога прымалі ўдзел яшчэ Янка Купала і Якуб Колас. Свае творы ў часопісе друкавалі Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч. Таму гісторыю «Полымя» можна смела лічыць гісторыяй беларускай літаратуры.

Прыемна, што трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, і сёння на старонках часопіса працягваюцца ў творах сучасных аўтараў. Як і стагоддзе таму, паэты і пісьменнікі лічуць за гонар друкавацца на старонках «Полымя», бо такі шанец уяўляецца толькі самым таленавітым з іх», — напісаў у віншавальным адрасе Уладзімір Пярцоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *