Плынь жыцця «Між крутых берагоў»

Актуально

Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта чынна адзначыў 95-гадовы юбілей слыннага грамадзяніна нашай краіны, вядомага публіцыста, пісьменніка і вучонага, заслужанага дзеяча культуры Рэсаублікі Беларусь прафесара Стральцова Барыса Всільевіча. У яго спадчыне адкрываюцца, становяцца запатрабаванымі і актуальнымі каштоўныя прадбачанні развіцця беларускага грамадства ў складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Яркі талент Барыса Васільевіча высокай зоркай свеціць у імклівым часе, а творчае азарэнне не згасае на вірлівых скрыжаваннях гісторыі.

Праз усю яго творчасць праходзіць магістральным шляхам моцная ідэя духоўнага, культурнага і стваральнага аб’яднання беларускага народа. Гэта ўзвышаная і каштоўная гістарычная апора, якая заўсёды вызначала беларускі шлях у гісторыі, асабліва важная ў сучасны рэвалюцыйны момант пошуку грамадствам напрамку свайго развіцця. Талент і сацыяльна-палітычная празарлівасць Барыса Стральцова фарміраваліся ў бурным, вірлівым і супярэчлівым жыцці, якое струілася ў двадцатым стагоддзі моцнай плыннню між крутых берагоў, як і назваў ён свой раман «Між крутых берагоў».
Салдат Барыс Стральцоў у 1945 г. у васімнаццаці гадовым узросце даганяў вайну на еўрапейскіх франтах. Ён бачыў і перажыў варварскае фашысцкае нашэсце на нашу Радзіму. Гэта трагедыя апаліла ў душы маладога чалавека нейкі камень асаблівага гарту, які потым дапамагаў аб’ектыўна ўспрыймаць асноўныя каштоўнасці жыцця, разумець на чым стаіць моц народа і трымаецца падмурак дзяржавы.
Пасля дэмабілізацыі з арміі Б.Стральцоў прыйшоў на працу ў Бабруйскую абласную газету «Савецкая Радзіма». Гэта быў шчаслівы момант агранкі яго таленту і творчая ўдача для беларускай журналістыкі. У нацыянальнае мастацтва ў той час ўваходзіла новае таленавітае пакаленне: выйшла з вайны але для будаўніцтва мірнага жыцця. У гэтай таленавітай кагорце «прапісаліся» В.Быкаў, В.Макаёнак, Р.Барадулін. Г.Бураўкін, Б.Сачанка, І. Чфгрынаў, якія спавілі ўзорны вянок беларускай публіцыстыкі і літаратуры.

Азарэннем стральцоўскага почырку ў творчасці стала адкрыццё яркага і незвычайнага вобраза стваральнага трыумвірата: рабочага, калгасніка і інтэлігента – асноўнай і звыш каштоўнай часткі беларускага грамадства. Малады журналіст «перасяляў» на газетную старонку ганаровага грамадзяніна нашай рэспублікі, які ўрачаваў свае душэўныя і цялесныя раны, з руінаў падымаў пасляваеную Беларусь, адкрываў новую эпоху яе развіцця. Савецкі чалавек-працаўнік казачна ўзводзіў гарады, будаваў новыя вёскі, заводы і электарастанцыі і быў пастаянна шаноўна прапісаны ў сродках інфармацыі і нацыянальным мастацтве. Чалавек-працаўнік, падкрэслім, быў героем у дзяржаве і грамадзянскай свядомасці. Шматгранны і шматкаляровы яго вобраз быў галоўным у эканоміцы, палітыцы і культуры, асноўнай моцнай апорай савецкай дзяржавы.

Гэта было каштоўнае адкрыццё ў беларускай журналістыцы, якое ўмацоўвала гарамадскую свядомасць людзей, і асабістае дасягненне публіцыста Барыса Стральцова. У яго творах цікавы і прывабны чалавек, надзелены моцнымі, а таксама і супярэчлівымі рысамі характару, напаўняў жыццёвую сферу, быў скрапляючым цэнтрам паітычнага парцэсу, моцным матывам кансалідацыі пасляваеннага беларускага грамадства. Складанае жыццё, з адценнем горкай ахвярнасці адгрымеўшай вайны, таленавіта адлюстроўвалася на глабальнай карціне часу. Беларусы ў адзіным імкненні стварыць мірнае жыццё ўзяліся за тапары і пілы, за плугі і косы і будавалі свой новы і шчаслівы дом. Журналіст Б. Стральцоў пісаў, што на заводах не хапала рабочых, а ў вёсках было мала мужчын і большасць іх працы легла на плечы жанчын. Некаторыя салдаты, якія, слава Богу, вярнуліся да роднага дому, амаль пяць гадоў толькі і ўмелі што страляць, і ім патрэбна было навучыцца жыць мірна і замест каманды «У атаку!» прывыкаць да музыкі дзіцячых галасоў.

У публіцыстыцы Б.Стральцова галоўным вобразам стаў спецыфічны працоўны фронт. Ён, працоўны фронт, меў незвычайнае, але аб’ектыўнае ў пасляваенны час пас лядоўнасць: у авангардзе ішлі гераічныя і самаахвярныя беларускія жанчыны. Яны не толькі падзялілі пароўну з мужчынамі працу на заводах і фабрыках, у сельскай гаспадарцы, на шматлікіх будоўлях. Прызнаемся з горыччу, што часта гэта працоўная нагрузка мела толькі жаночы твар. Усе пакленні беларусаў помняць шчымлівыя жалобныя карціны: нашы маці, бабулі ідуць за плугам, барануюць поле, косяць сенажаці, працуюць за станкамі і выконваюць розную «мужчынскую працу». Гэта была цяжкая, адымаючая сілы, але ратавальная работа.

Беларуская публіцыстыка занатавала ў гісторыі гэты гераічны факт: масавы паход супраць разрухі, мужнасць людзей, неадступнасць ад мэты, высокія якасці характараў, якія праявіліся і загартавліся ў беарусаў у час вайны, перайшлі на мірны фронт. Усе беларусы, перажываючы матэрыяльныя цяжкасці, складанасць, супярэчлівасць палітычнай рэчаіснасці знаходзяць сілы, каб перамагчы сябе, абставіны, і перажыць, перапакутваць шматлікія ахвяры. Людзі вырасталі духоўна, напаўняліся верай ў лепшы заўтрашні дзень і ўпарта працавалі на яго сёння. Гэту неперадольную сілу духа і веру беларусаў публіцыст Барыс Стральцоў, як самую каштоўную рысу характару беларускага народа, назаўсёды занатаваў у сваёй творчасці.

У шэрагах будаўнікоў пасля вайны за жанчынамі ішлі мужчыны, а за імі моладзь і дзеці. Такі быў наш лёс. І ўсё ж гэта быў той маналіт грамадзянскага яднання, які сваёй сілай, ахвярнасцю, прагай пераадолець голад, холад і разруху стаў спасіцельным для беларускага народа. Мірнае жыццё набывала грамадзянскую устойлівасць, выраўнівала людзей і пазбаўляла іх ад псіхалагічнага ўплыву ваеннага ліха. У айчыннай публіыстыцы мірнае жыццё беларускага народа паступова выцясняла ваеннае палажэнне не толькі з жыцця, але і з свядомасці грамадзян.

Стральцоўская публіцыстыка была маральна-этычным фактрам гуртавання пасляваеннага грамадства ў вырашэнні складанейшых дзяржаўных і грамадскіх задач. Адной з галоўных адметных рыс нацыянальнай публіцыстыкі было рэгуляванне адносін улады і грамадства, упраўленчых структур і грамадзяніна, асобы і калектыва і г.д. Абстаноўка ў краіне была напружаная, скаладаная і нават трывожная. Успомнім, што адразу пасля Айчыннай вайны пачалася «халодная вайна», а ў заходніх абласцях нашай рэспублікі да сярэдзіны 50-х гадоў існавалі разбойныя фашысцкія групы. У складаных умовах ажыццяўленне грандыёзных задач аднаўлення патрабавала такога ж агромністага маральнага і фізічнага напружання. Людзі працавалі, як кажуць, не шкадуючы ні сіл, ні здароў’я.
З вайны вярнуліся афіцэры Савецкай Арміі, камандзіры пратызанскіх атрадаў, якія адыгралі вызначальную ролю ў аднаўленні народнай гаспадаркі ў нашай рэспубліцы. Яны прадаўжалі барацьбу цяпер ужо на мірным фронце, паказваючы ўзорныя прыклады арганізацыі новага жыцця. Напрыклад, спраўды здзіўляючай грамадскай і гаспадарчай з’явай стаў калгас «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Яго стваральнікам быў чалавек незвычайнага лёсу Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай працы Кірыл Пракопавіч Арлоўскі. На папялішчы вёскі Мышкавічы легендарны Арлоўскі разам з аднасельчанамі пабудавалі гаспадараку «для шчаслівага жыцця людзей», як пісалі савецкія і замежныя журналісты аб гэтай узорнай гаспадарцы на ўвесь Савецкі Саюз.

Так шчасліва атрымалася, што Стральцоў Б.В. напісаў сцэнарый дакументальнага фільма аб гэтай рассветаўскай эпапеі. І тут патрэбна ўспомніць яшчэ адну цікавую дэталь. Цэнтральная сядзіба калгаса «Рассвет» была пабудавана па праекце Народнага архітэктара СССР, заслужанага будаўніка БССР Георгія Заборскага. Таго знакамітага Заборскага Г., які спраектаваў і пабудаваў абеліск Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску. Нездарма гавораць, што народныя таленты маюць агульную энергію прыцягнення: Кірыла Арлоўскі, Георгій Заборскі і Барыс Стральцоў пеставалі і працавалі над адной, самай важнай для нашага грамадства ідэяй ва ўсе часы – вясковыя людзі павінны жыцць у такіх умовах як і ў горадзе!

Сродкі камунікцыі Беларусі паступова мянялі танальнасць зместу і запаўняліся шчаслівымі памкненнямі людзей. Новыя ўмовы жыцця і быту, прыгожыя гарады і вёскі, паступовае ўмацаванне эканомікі: прамысловасці і сельскай гаспаладркі, паляпшэнне матэрыяльных умоў і якасці жыцця ўздымала людзей і аб’ядноўвала іх у працэсе стваральнай працы. У творчасці публіцыста Б. Стральцова ўсё больш акрэслена гучаў матыў культурнага абагачэння людзей, нацыянальнага згуртавання, уплыву грамадзянскай супольнсці на сацяльна-палітчычныя працэсы ў краіне. На гэтай аснове ў беларускай журналістыцы і літаратуры адкрылася і замацавалася маральна-этычная і сацыяльна-палітычная плынь. Грамадства мела патрбу і вылучала заказ на новыя адносіны між людзьмі, умацаванне маралі і павышэнне культуры паводзін асобы. Гэта станоўча ўплывала на працэс рэгуляцыі ўзаемаадносін паміж людзьмі, умацоўвала калектывісцкія паводзіны ў працоўных калектывах, арганічныя сувязяі ўлады, грамадста і асобнага чалавека. Фарміраванне і выхаванне маральна-этычных правіл жыцця людзей выводзіла беларускае грамадства на новы узровень існавання і культурнага развіцця.

Публіцыст Барыс Стральцоў не выступаў у сваіх творах «супраць палітыкі партыі і дзяржавы», як гаварылася ў савецкія часы. Ён аналізаваў канкрэтныя дзеянні работнікаў партыйнага і савецкага апаратаў, аб’ектыўна ацэньваў дзеянні кіраўнікоў калгасаў, дырэктараў прадпрыемстваў, выканаўчых партыйных і савецкіх органаў. Гэта быў грунтоўны прафесійны аналіз дзяржаўных спраў, грамадская ацэнка эфектыўнага функцыянавання ўпраўленчых структур. Прафесар Стральцоў лічыў і абгрунтаваў гэта ў сваіх навуковых працах, што сродкі камунікацыі могуць і павінны быць камертонам грамадскага жыцця. Журналіст грамадствам і дзяржавай прызваны захоўваць раўнавагу палітычнага працэсу, пастаянна, поўна і зацікаўлена адлюстроўваць жыцце і дзейнасць людзей, прынцыпова аналізаваць дзейнасць улады, каб умацоўваць згоду, узаемападтрымку і ўзаемапаразуменне паміж уладай і грамадзянскім супольніцтвам.

Айчынная публіцыстыка, такім чынам, аказвала станоўчы ўплыў на рэалізацыю гаспадарчых праграм, эфектыўнае выкарыстанне вытворчых рэсурсаў, паляпшэнне практыкі дзяржаўнага ўпраўлення. Пад кантролем грамадзянскага супольніцтва быў палітычны працэс уземадзеяння з уладнымі інстытутамі. Гэты каштоўны вопыт беларускай журналістыкі, нашы айчынныя сродкі камунікацыі не змаглі, нажаль, у поўнай меры выкарыстаць у складаны час супярэчлівых падзей мінулага года. Нацыянальныя масмедыя ў адказны момант нашай гісторыі страцілі грамадзянскую пільнасць, адышлі ад дыялога з галоўным героем нашага грамадства – асноўнай часткі грамадзян, якія з’яўляюцца самым каштоўным інтэлектуальным, стваральным і фінансавым капіталам.

Сёння дзяржаўныя СМІ імкнуцца вярнуць да сябе аудыторыю і сталі ілюстраваць сапраўднае, а не каляровае тэлежыццё. Эфектыўна выкарыстоўваць вопыт нацыянальнай публіцыстыкі і яе таленавітых стваральнікаў вымагае наша супярэчлівая і трагічная рэчаіснасць. Каштоўная спадчына дыялога з грамадствам існуе, як ісціна – прызнае яе хто, ці адмаўляе. Такая ісціна жыцця і творчасці ідзе ад Барыса Васільевіча Стральцова: публіцыста, пісьменніка, вучонага,… прыгожага, чулага і сціплага чалавека. У яго чыннасць сказана трапна: «Трубнай музыкі і хвалы слоў // Не прымаў Барыс Стральцоў // Зорка таленту яго жыцця // Свеціць ярка з Сузор’я Стральца». У яго чыннасць узнімем вочы да неба…

Прафесар А. Слука



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *