Определены победители конкурса «Золотое перо Белой Руси-2014»

Новости

Определены победители конкурса «Золотое перо Белой Руси-2014».

Огромное спасибо всем участникам конкурса, ваши работы были по-настоящему интересными, творческими и креативными. Выбрать лучшие работы было очень сложно. На Республиканский конкурс «Золотое перо Белой Руси-2014» для оценки жюри было представлено более 300 работ. После долгих и горячих прений жюри все же сумело определить победителей.

Номинация «С Белой Русью мы – едины»

Победителем в данной номинации стала Тихановская Наталья, студентка УО «Могилевский государственный университет имени А.А. Кулешова» (г. Могилев). Жюри особо отметило работы Кокарева Сергея (г. Минск), а также Веркеенко Анастасии (г. Петриков, Гомельская область).

Номинация «Моя Родина – Беларусь»

В данной номинации наиболее глубоко и объективно раскрыл содержание темы Аникей Андрей, учащийся гимназии №40 (г. Минск). Жюри также отметило Аванесову Карину (г. Минск), Баранова Илью (аг. Озерцо, Минская область), коллектив авторов ГУО «Озаричская СШ» (г.п. Озаричи, Гомельская область), Шурмей Александру (г. Лида, Гродненская область), Винникову Ксению (г. Могилев), Володько Екатерину (аг. Самохваловичи, Минская область), Гапоненко Евгения (г. Витебск), Гизатуллину Анастасию (г. Борисов, Минская область), Дорофеенко Яну (г. Гомель), Дыбчик Анастасию (аг. Камено, Минская область), Леоненко Антона (г. Могилев), Ловчую Наталью (г. Воложин, Минская область), Мальцеву Викторию (г. Могилев), Назаренко Владислава (г. Гомель), Полещук Марину (г.п. Холопеничи, Минская область), Смирнова Артема (г. Гомель), коллектив авторов ГУО «Средняя школа №10» (г. Бобруйск, Могилевская область), Томошевич Ульяну (г. Могилев), Урбанович Алесю (г. Минск), Шандрака Константина (г. Гомель).

Номинация «Выбор – в этом и есть значение рекламы»

Победителем на лучшую рекламу стал коллектив ГУДО «Молодечненский центр творчества детей и молодежи «Маладик», кружок «Компьютерный дизайн» (г. Молодечно, Минская область). Были также отмечены работы Авчинниковой Алины (г. Могилев), Сологуба Алексея (г. Копыль, Минская область), Дейкало Ирины (г. Барановичи, Брестская область), Николая Колонтая (аг. Ждановичи, Минская область)

В специальной номинации «Я выбираю тебя» одержала победу Шурмей Александра (г. Лида, Гродненская область).

ПОЗДРАВЛЯЕМ ПОБЕДИТЕЛЕЙ!!!

www.belayarus.by

———————————

Рэспубліканскі конкурс для маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі» праводзіцца ўжо другі раз. Летась перад журы стаяла цяжкая задача — выбраць самых лепшых і крэатыўных з 350 адабраных работ. Чаго чакаюць арганізатары сёлета, распавёў прэс-сакратар РГА «Белая Русь» Яўген Белавусаў. 

— Адчуваецца, што конкурс займеў папулярнасць — на яго было даслана каля 700 работ, палова з якіх прайшла адбор. Вашы ўражанні?

— Конкурс стане традыцыйным. Летась ён выклікаў шырокі рэзананс: па многіх работах былі спрэчкі. Наведвальнікі сайта актыўна каментавалі заяўленыя публікацыі: адны шукалі заганы і нават выяўлялі плагіят, а іншыя хвалілі і рэкамендавалі пададзеныя работы. Пераможцы прайшлі праз дастаткова строгі адбор афіцыйнага і «неафіцыйнага» журы. Бацькі, самі ўдзельнікі, выкладчыкі, прадстаўнікі «пярвічак» — усе сачылі за конкурсам, наведвальнасць сайта вырасла ў два разы, бясконца сыпаліся званкі, звароты. Летась мы былі завалены школьнымі сачыненнямі аб прыгажосці Беларусі. Цяпер вырашылі засяродзіцца на намінацыях, прысвечаных дзейнасці і прасоўванню «Белай Русі».

— Што датычыцца сачыненняў пра прыгажосць Беларусі… Якой наша краіна паўстала ў публікацыях?

— Усе ганарацца, што жывуць тут, адчуваецца патрыятызм — тое, што не вельмі ўласціва моладзі пасля 20 гадоў. А дзеці выказваюцца шчыра і, напэўна, не без уплыву бацькоў, якія таксама захоўваюць любоў да радзімы.

— Мяркуючы па работах, многія ўдзельнікі конкурсу натхнёна распавядалі пра сваю малую радзіму — вёску, гарадскі пасёлак… Але ці акрэслілі яны праблемы сацыяльнага альбо эканамічнага кшталту?

— Ведаеце, сёння журналістыка часам вельмі павярхоўная. Распавядаючы пра родныя мясціны, маладыя аўтары часцей за ўсё закранаюць гісторыю і славутасці. Яны не імкнуцца прааналізаваць, адшукаць праблему і тым больш прапанаваць яе вырашэнне, хаця праблем даволі многа. Не хапае інфарматыўнасці, з-за гэтага матэрыялы губляюць сваю каштоўнасць. Мы ўлічылі гэтую акалічнасць і чакаем работы, якія можна было б выкарыстаць у іншых праектах, напрыклад, краязнаўчых.

— Ці плануеце праводзіць майстар-класы для маладых аўтараў?

— Для адукацыйных праектаў дастаткова журналісцкіх гурткоў, якія ёсць амаль у кожным цэнтры дзіцячай творчасці. Мы, у сваю чаргу, ствараем пляцоўку для самавыяўлення маладых журналістаў. Працы нашых пераможцаў залічваюцца як творчыя публікацыі пры паступленні на журфак.

— Пераможцы мінулага года, юныя карэспандэнты гуртка «Маладзік» з Маладзечна, адразу пасля вашага конкурсу прадставілі перадачу для тэлеканала СТБ. Ці адсочваеце далейшы лёс сваіх аўтараў?

— Так, у канцы сакавіка падведзены вынікі мінскага гарадскога конкурсу юнацкіх СМІ, на якім маладзечанцы занялі першае месца ў намінацыі «лепшая газета». А ўвогуле, маладзечанская «пярвічка» «Белай Русі» актыўна супрацоўнічае з маладымі карэспандэнтамі «Маладзіка». Сувязь з аўтарамі ёсць.

— А якой паўстае «Белая Русь» у публікацыях юных аўтараў?

— Усе зразумелі: «Белая Русь» створана для таго, каб рабіць нейкія канкрэтныя справы, дапамагаць людзям. Дзеці пачалі наведваць нашы мерапрыемствы і прымаць у іх удзел. Навагоднія акцыі, суботнікі, віншаванні народжаных у Дзень Незалежнасці — усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў работах канкурсантаў. Напрыклад, пераможца паднамінацыі «Я пішу пра Белую Русь» Юлія Шульгоўская з Магілёва даўно цікавілася дзейнасцю арганізацыі, бо тут працуе яе бабуля. Напэўна, ёй было лягчэй, бо яна «варылася» ў гэтым.

— Чаго чакаеце ад конкурсу сёлета?

— Хочацца ўбачыць больш работ па дзейнасці «Белай Русі». Нам патрэбныя свежыя ідэі для развіцця. Спадзяюся, юныя аўтары падключацца і прапануюць цікавыя праекты. Таксама сумесна з газетай «Звязда» будзем праводзіць маштабны краязнаўчы праект, прысвечаны мясцінам Беларусі. Кожны чалавек можа расказаць пра сваю родную вёску, гарадскі пасёлак, горад тое, што не ўсе ведаюць. У «Вікіпедыі» некаторых мясцін няма — як быццам і не было ніколі. Па кропельцы будзем збіраць інфармацыю, каб стварыць інтэрнэт-праект, таму чакаем матэрыялы па краязнаўчай тэматыцы.

— Што б вы пажадалі аўтарам-пачаткоўцам?

— Не трэба здавацца пры першай няўдачы. Прабівайце сабе дарогу, вучыцеся на сваіх памылках і ідзіце з новымі сіламі ў новы бой.

Кацярына РАДЗЮК, www.zviazda.by



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *