Рэдактары раённых газет Магілёўшчыны пабывалі з прэс-турам ў Бабруйску

Новости

Па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама рэдактары раённых газет з Асіповічаў, Бабруйска, Быхава, Глуска і Кіраўска наведалі ў горадзе на Бярэзіне мастацкі музей імя Р.Р. Паплаўскага, ААТ «Легпрамразвіццё», цеплаэлектрацэнтраль № 2, рэдакцыю газеты «Бабруйскае жыццё» і гарадскі выканаўчы камітэт.

На ўсіх аб’ектах ішоў актыўны і зацікаўлены абмен думкамі, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў, кансультант Міністэрства інфармацыі Анатоль Шычко і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аблвыканкама Алена Дзівакова. Уражанні ад упершыню праведзенага на Магілёўшчыне дня рэдактара знойдуць адлюстраванне ў сродках масавай інфармацыі, якія ўзначальваюць яго ўдзельнікі.

Аляксандр КАЗАК, Рэспубліка



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *