Дэпартамент аховы разам з рэдакцыяй газеты «Звязда» падвёў вынікі конкурсу на лепшае асвятленне тэмы аховы ў сродках масавай інфармацыі.
У зале Маладзёжнага тэатра эстрады вольных месцаў не было. Падчас прымеркаванага да Дня беларускай міліцыі мерапрыемства палкоўнік Вадзім Сіняўскі, начальнік Дэпартамента аховы, узнагароджваў супрацоўнікаў ведамства за добрую і адданую службу айчыннай міліцыі. Адзначыў і тыя сродкі масавай інфармацыі, якія актыўна асвятляюць працу ахоўнікаў.
Пасля афіцыйнай часткі гледачоў чакаў канцэрт з удзелам эстрадных выканаўцаў.