«Вясёлка» распачынае выпускаць дадатак да свайго часопіса

Новости

Рэдакцыя, рэдкалегія і ўсе творцы-пісьменнікі, кампазітары, мастакі, якія аб’ядналіся вакол дзіцячага часопіса «Вясёлка», робяць усё магчымае, каб юныя чытачы змалку вучыліся шанаваць родную мову, сваіх бацькоў, настаўнікаў і нашу Айчыну.

З другога паўгоддзя 2013 года «Вясёлка» распачынае выпускаць дадатак да свайго часопіса — чытанку-маляванку для дашкольнікаў. Гэта выданне зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, унесена ў падпісны каталог «Белпошты» (індэкс для індывідуальных падпісчыкаў — 00142, індэкс для ведамаснай падпіскі — 001422). Наша «Буся» будзе выходзіць пакуль што па цотных месяцах, у 2013 годзе — у жніўні, кастрычніку і снежні, аб’ёмам і фарматам «Вясёлкі».

Дарагія сябры, было б добра пачуць ад вас прапановы і пажаданні, якой павінна быць «Буся». Хочацца верыць, што «Буся» з першага нумара стане запатрабаванай сяброўкай дасціпных хлопчыкаў і дзяўчынак Беларусі.

Уладзімір ЛІПСКІ, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *