Перападрыхтоўка: Інтэрнэт-журналіст альбо спецыялiст па лiтрабоце

Новости

Інстытут журналістыкі запрашае на перападрыхтоўку 

па спецыяльнасці 1-23 01 79 “Інтэрнэт-журналістыка” (кваліфікацыя “Інтэрнэт-журналіст”)

— асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю;

—  студэнтаў дзённай формы навучання двух апошніх курсаў і магістратуры вышэйшых навучальных устаноў.

Праграма навучання прадугледжвае падрыхтоўку высокакваліфікаваных інтэрнэт-журналістаў і ўключае вывучэнне асноў інтэрнэт-журналістыкі, вэб-дызайну, мовы і стылю інтэрнэт-выданняў, навучанне пошукаваму прасоўванню і аптымізацыі сайтаў, менеджменту вэб-праектаў, а таксама рэкламе і PR ў інтэрнэце.

  • Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме на платнай аснове.
  • Тэрмін навучання – 21 месяц (4 сесіі).
  • Тэрміны прыёму дакументаў да 30 лістапада.
  • Графік вучэбнага працэсу (сесіі) – студзень, чэрвень.

па спецыяльнасці 1-23 01 74 “Літаратурна-мастацкая творчасць” (кваліфікацыя “Спецыяліст па літаратурнай рабоце”)

Праграма навучання ўключае актуальныя пытанні прафесійнай дзейнасці спецыяліста па літаратурнай рабоце ў галіне даследаванняў мастацкіх тэкстаў і іх падрыхтоўку да публікацыі як у сродках масавай інфармацыі, так і ў выдавецтвах, стварэнне літаратурнай асновы твораў у такіх відах мастацтва, як тэатр, мастацкае кіно, кінапубліцыстыка, а таксама розных літаратурных форм і жанраў (паэзія, проза, драма).

  • Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме на платнай аснове.
  • Тэрмін навучання – 18 месяцаў ( 4 сесіі).
  • Тэрміны прыёму дакументаў з 1 красавіка да 30 жніўня.
  • Графік вучэбнага працэсу (сесіі) – верасень, люты.

 Залічэнне на завочную форму навучання праводзіцца па выніках сумоўя.

 Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору.

 Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, прадстаўляюць наступныя дакументы:

— заява;

— арыгінал і копія дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатак да яго, арыгінал і копію пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, які выданы ў замежнай дзяржаве і ўстанаўленне яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія атрымалі адукацыю ва ўстановах замежных дзяржаў).

— тры фотаздымкі памерам 3 х 4 см;

— арыгінал і копія пашпарта ці дакумента, які яго замяняе (прад’яўляецца асабіста);

— чатыры канверты.

Студэнты прадстаўляюць наступныя дакументы:

— заява;

— пісьмовая згода (дазвол) рэктара вышэйшай навучальнай установы з указаннем ступені вышэйшай адукацыі ці курса навучання;

— тры фотаздымкі памерам 3 х 4 см;

— выпіска з заліковай ведамасці;

— арыгінал і копія пашпарта ці дакумента, які яго замяняе (прад’яўляецца асабіста);

— чатыры канверты.

Адрас: г.Мінск, вул. Кальварыйская, 9, каб., 417, 418, 503.

Кантактныя тэлефоны: 259-70-72, 259-70-16

Тэл./факс: 259-70-16

Email: jour_fpk@bsu.by

http://www.journ.bsu.by



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *