Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць маладзёнаў, спрыяць самарэалізацыі і раскрыццю патэнцыялу моладзі, падтрымаць маладых літаратараў, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўнымі універсітэце ды іншых вышэйшых навучальных установах.   

1.2. Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў «Белая костка» (далей – Конкурс) праводзіцца сярод атрымальнікаў першай вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца ў вышэйшых установах краіны (далей – навучэнцы). Узрост канкурсантаў не можа перавышаць 25 гадоў.

1.3. Конкурс арганізуецца і праводзіцца творчай лабараторыяй “Крытык” кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ.

2. Умовы і парадак удзелу ў Конкурсе

2.1. Конкурс праводзіцца ў тры этапы.

2.2. I этап – Збор літаратурных прац. Літаратурныя працы навучэнцаў праходзяць адбор журы па 5-ці намінацыях:

  • намінацыя “Проза”
  • намінацыя “Паэзія”
  • намінацыя “Крытыка”
  • намінацыя “Драматургія”
  • намінацыя “Пераклад”.

2.2.1 Да розгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвалаў; “Драматургія” – 10 тыс. сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы). Тэксты  намінацыі “Пераклад” павінны ўтрымліваць пераклад і арыгінальны тэкст перакладзенага твора; аб’ём перакладзенага тэксту вызначаецца жанрам арыгіналу і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі. Працы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

2.2.2 Працы прадстаўляюцца на Конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см. 

2.2.3 Пры падачы працы на Конкурс навучэнцы дасылаюць асобным файлам асабістую інфармацыю: сваё імя, прозвішча, узрост, навучальную ўстанову, курс і спецыяльнасць навучання, назвы дасланых тэкстаў; фота навучэнца і жартоўная аўтабіяграфія дасылаюцца па яго жаданні.

2.3. II этап – Літаратурная вучоба.

2.3.1 Майстар-класы праводзяцца па кожнай намінацыі спецыялістамі ў адпаведных галінах літаратурнай творчасці. Адзін з спецыялістаў з’яўляецца выкладчыкам Інстытута журналістыкі БДУ. Арганізатары пакідаюць за сабой права мяняць колькасць спецыялістаў, зыходзячы з неабходнасцяў кожнай з намінацый.

2.3.2 Запрошаныя спецыялісты атрымліваюць ганарар з спецыяльных сродкаў універсітэта. Памер ганарара вызначаецца арганізатарамі і зацверджаны кіраўніцтвам Інстытута журналістыкі БДУ.  

2.3.3 Майстар-класы праходзяць цягам дзвюх аўдыторных гадзін у форме лекцыйных або семінарскіх заняткаў на выбар спецыяліста, які іх праводзіць. У дзень адбываецца не болей за два майстар-класы.

2.3.4 Арганізатары могуць замяняць майстар-клас на творчую вечарыну пры наяўнасці зацікаўленасці навучэнцаў. Падчас творчых вечарын ажыццяўляецца чытанне літаратурных тэкстаў, гутаркі з вядомымі літаратарамі, продаж іх кніг.

2.3.5 Падчас майстар-класаў ажыццяўляецца спецвыпуск студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный”. Газета выкарыстоўваецца як пляцоўка для выканання заданняў майстар-класаў.

2.4. III этап – вызначэнне фіналістаў і пераможцаў. Падвядзенне вынікаў падчас вечарыны “Літаратурныя Каляды на журфаку”.

2.5. Інфармацыйную падтрымку Конкурсу на працягу ўсіх трох этапаў ажыццяўляе холдынг “Літаратура і мастацтва”, сайт факультэта журналістыкі БДУ (старонка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі). Арганізатары могуць прыцягваць іншыя інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку рэспубліканскія выданні па літаратуры і культуры, блогі, тэматычныя сеткавыя рэсурсы

3. Парадак розгляду прац і вызначэння пераможцаў

3.1. Для ацэнкі дасланых на Конкурс прац на факультэце журналістыкі ствараецца журы.

3.2. Журы фарміруецца творчай лабараторыяй “Крытык” кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ з ліку выкладчыкаў Інстытута журналістыкі ў адпаведных галінах літаратурнай творчасці (І палата) і вядомых беларускіх літаратараў (ІІ палата). Старшыня журы (рэдактар вядучага літаратурна-мастацкага выдання краіны) далучаецца да абмеркавання дасланых прац у выпадку нязгоды меркаванняў І і ІІ палат.

3.3. Арганізатары праводзяць папярэднюю экспертызу пададзеных на конкурс прац, нумаруюць атрыманыя працы ў кожнай намінацыі і дасылаюць іх журы, захоўваючы ананімнасць прац.

3.4. Журы праводзіць адбор прац для вызначэння пяці фіналістаў у кожнай намінацыі.

3.5. Пасля выканання фіналістамі творчага задання журы праводзіцца паўторны адбор прац для вызначэння аднаго перможцы ў кожнай намінацыі. Яшчэ аднаго пераможцу вызначаюць арганізатары. 

3.5. Вынікі Конкурсу падводзяцца на супольным пасяджэнні журы і арганізатараў. Абвяшчэнне пераможцаў адбываецца падчас выніковай імпрэзы “Літаратурныя Каляды на журфаку”. Сёмага пераможцу абірае публіка падчас галасавання ў час імпрэзы.

4. Крытэры ацэнкі прац ў Конкурсе

Пры ацэнцы дасланых прац журы ўлічвае:

– арыгінальнасць тэкстаў, навізну ўзнятых тэм і ракурсаў іх раскрыцця, выкарыстаных мастацкіх прыёмаў;

– яркасць і самабытнасць таленту;

– дасканаласць мовы і стылю;

– кампазіцыйную цэласнасць тэкстаў;

– агульны культурны ўзровень навучэнца.

5. Прызы і дыпломы ўдзельнікаў Конкурсу

5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу атрымліваюць Сертыфікат удзельніка. Вызначаныя журы пераможцы атрымліваюць дыпломы пераможцаў з указаннем намінацыі.

5.2. Па выніках Конкурсу арганізатары ажыццяўляць публікацыю прац пераможцаў і іншых матэрыялаў, датычных Конкурсу (навучальныя табліцы, рэкамендацыі майстар-клясаў, памяткі маладым літаратарам і да т.п.), на старонках студэнцкай газеты «Перья: журфак литературный». Арганізатары таксама дбаюць аб распаўсюдзе выдання сярод удзельнікаў конкурсу.

5.3. Арганізатары спрыяюць публікацыі прац пераможцаў Конкурсу ў рэспубліканскім друку.

Популярность: 1% [?]

5 комментариев(я)

  1. Няфёд Хмызняк
    #1

    Конкурс “Брамамар” не соответствует заявленной на всеобщее обозрение Программе. Студенты остались недовольными плохой организацией и фальшивыми заготовками. Вместо пяти финалистов озвучили лонг-лист из десяти человек в Прозе + десяти в Поэзии.
    Больше всего сомнений у участников Конкурса вызвал пункт 4. Положения. Судя по всему, члены жюри даже не знакомились со следующими критериями: оригинальность текстов, новизна тем, использование художественных приемов, яркость таланта, совершенство языка и стиля, композиционная целостность, общий культурный уровень. В длинный список финалистов не попали сильные работы талантливых литераторов, которые высоко оцениваются профессиональными писателями. Т.о. качество финальных работ под большим вопросом.
    Студенты 29.09.2010 г. написали письмо Директору Института журналистики с просьбой ознакомить заинтересованную общественность с результатами Конкурса: разместить в открытом доступе тексты финальных работ, но этого не было сделано. Значит действительно правы те, кто предположил, что Конкурс является не открытым, а закрытым, и изначально устраивался для своих людей.

  2. Маргарыта Аляшкевіч
    #2

    Адказ на ананімны ліст на імя Дырэктара Інстытута журналістыкі рамешчаны тут: http://euga.livejournal.com/263426.html.
    Конкурс ладзіўся для ўсіх ахвотных і забяспечваў роўныя правы ўсім яго ўдзельнікам. Працы перадаваліся сябрам журы ў зашыфраваным выглядзе, таму “выбіранне сваіх” выключалася. Пры адборы фіналістаў сябры журы карысталіся крытэрыямі, пазначанымі ў Палажэнні.
    Далейшыя нападкі на арганізатараў і сяброў журы будуць абскарджаны ў судовым парадку.

  3. Павел Дудин
    #3

    Ну ни фига себе!! Студенты БГУ борются за свои права под девизом: «Мар у Коз нет!» Подробнее: http://mar.ucoz.net/

  4. Клёк
    #4

    У мяне такое ўражаньне, Павел Дунін, што вы зараз робіце справу па сваёй працы: абы зрабіць і здаць.
    Выклікаеце ўражаньне рэклямшчыка-хаўтуршчыка.

  5. admin
    #5

    Сдается мне, микроскандал вокруг конкурса только прибавил ему популярности. Я вот, например, теперь обязательно прочитаю произведения авторов-победителей:)

Оставить комментарий

Вы должны быть авторизованы для того, чтобы оставить комментарий.